Рассвяткуйся, неба, выбухні зарніцай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Рассвяткуйся, неба, выбухні зарніцай...»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рассвяткуйся, неба, выбухні зарніцай,
Памажы сярмяжным шумна весяліцца,
Бо з зямелькі-маці мае нарадзіцца
У кашульцы шчаснай Беларусь сінявока.

Даставай жа, Юр'я, ключы залатыя,
Расчыняй пакоі яснавеснавыя.
Падмятай жа, Пётра, з хмар пакоі тыя,
Яірам пасып ад Дняпра да Беластока.

А Ілля на нечысць з стралой перуновай
Няхай папалюе па старонцы новай.
Загад гэткі кажа рабачай вясковы,
Бацька Нараджонай, ён жа і пострах Цмока.