Раскоша натхнення

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Раскоша натхнення
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/53.htm


О песня мая ты, простая песня!
Дзіця роднай вёскі з-над берага Нёмна,
Калі ты са мною, аточыць балесна
Радасць таемная, сум задумёны.
Сыдзе агонь на душу і цела,
Стануць пачуцці, як жар раздзьмуханы,
А думкі так скора, як пругкія стрэлы,
Адна за адною лятуць несціхана.
І гэтых пачуццяў і думак навалу
Нат сівер чужы замарозіць не можа
Рвуся да пекнасці, да ідэалу
Агніста люблю ўсё людское, о Божа!
Люблю цябе, край мой, радзіма,
Лясныя пагоркі і луг зялёны,
Хвалі, што Неман у гневе уздыме,
Зоркі ў небе распрамянёным.
Люблю вас, ціхія сосны пагосту,
Крыж пры дарозе стары, пахілы,
Дары у ахвярнях з аздобай простай.
Люблю цябе, люд мой, убогі браце,
І думкі твае, невясёлыя мары,
Мне дорагі хмурныя вашы пастаці
3 глыбокай барознай трывог на твары…


Глядзіце таксама[правіць]