Раніца рыкае (1925)/Маладзіца/Усьміхаецца раніца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раніца Усьміхаецца раніца
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Песьня сонцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усьміхаецца раніца.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСЬМІХАЕЦЦА РАНІЦА

Ўсьміхаецца раніца
сонцам чырвоным.
Ніва колосьсем маніцца
засьпяваці.
— Мы волю сваю абаронім! —
Чутна ў пакрыўджанай хаце.

Сокатам гулкім
калёсы зарзалі па краі.
Сонца у кожным завулку
бліскучыя блутае лейцы.
Весела йграе
пастух на ліпнёвай жалейцы.

Рунее поле
ў зараве песьні ратая.
Пушча за гмахам-гарою,
быццам раць тая,
рвецца да бою.

Дню новаму ў рот
песьняю рынем.
Ківае над рэчкай чарот
залёнай чупрынай.