Развітанне (Лучына)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Развiтанне
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Пакінуць мушу вас, палі, лугі, паляны,
Дзе вее вецер свой з-за Немана духмяны,
Дзе шэпча пра тужлівасць ля яліны хвоя.
Малю ў цябе, мой Божа, ласкі я на тое:
Калі на скон жыцця мая ачахне сіла,
Калі застыне сэрца, што Літву любіла,
Няхай мяне цвінтар у вёсцы той прыхіліць,
Дзе кожны узгорак кажа: «Ці ты помніш хвілі,
Як з стрэльбай за плячыма, малады, вясёлы,
Ты абягаў ахвотна з дзесяць міль наўкола».
Мне сумна згадваць час мінуласці адмерлай,
Дзе столькі волі і паэзіі бязмернай,
Не гэткай, што пяе аб міласці, аб ружах,
Але як спеў арла, які з прасторай дружьщь,
Або як ветру шум у лесе, па далінах,
Як думка з-над магіл ці ў сэрцы сакаліным.