Рады для эмігрантоў (1912)/Рады для эмігрантоў/II

З пляцоўкі Вікікрыніцы
I. Агульные рады і перэсьцярогі II. Рыхтаваньнеся у дарогу. Выезд і дарога
Публіцыстыка
Аўтар: Юзаф Акаловіч
1912 год
III. Прыезд у Амэрыку. Першые крокі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рыхтаваньнеся у дарогу. Выезд і дарога.

Хто, акуратна усё абдумаўшы, наважыўся выехаць за морэ, павінен перш за ўсё (перш ешчэ чым купіць білет на праезд на караблі) пайсці да доктара каб агледзіў, ці ня хворы ён: і) на трахому (егіпецкае запаленьне вачэй) 2) на калтун, 3) скурную высыпку, 4) падучую хваробу, 5) на усыханьне мускулоў. Калі пачуваецца саўсім здаровым і не мае зачырванеўшых вачэй, можэ пайсьці да доктара толькі у месьце, у каторым купляе параходны білет, калі гэтае место не заграніцай. Тады агляд лекарскі дзешавей абойдзецца. Ніколі ня можна выежджаць за граніцу ня будучи пэўным, што да свайго здароўя, хоць бы за гэта трэба было заплаціць. Бо хворых на вышэй апісаные хваробы у Амэрыку (асобліва Паўночную) не пускаюць, а часам не пазваляюць ім і садзіцца на карабель.

Пасьля трэба падумаць аб пашпарце таму, хто яго ешчэ не мае. Для кабет годзі абы якой казённай паперы (напр. мэтрыка хсьцін абр шлюбу, работніцкая кніжка і т. п.). Граніцу-ж перайсці можна у спосаб яўны, або маючы выданы з губэрнскаго упраўленьня загранічны пашпорт, або з „поўпаскамі“ каторые выдаюць валасные упраўленьня у пагранічных валасьцёх. Шмат хто з эмігрантоў не выбіраюць сабе загранічных пашпартоў, а карыстаюць перамытчыкамі і пераходзяць граніцу тайком, абы толькі „перэшварцавацца“. Але не заўсёды гэто канчаецца гладка, бо іншых ловіць пагранічная стража, арэштовываець і аддае у рукі паліціі; другіе зноў (а гэткіх бывае шмат, пападаюцца у рукі ашуканцоў і тые іх абдзіраюпь. Бывалі і такіе здарэньня, што пэрамытшчыкі аграблівалі эмігрантоў на граніцы з усяго што яны мелі.

Аблічаючы грошы патрэбные на дорогу, трэба памятаць аб тым, што выседаючы на берэг у Паўночнай Амэрыцы кожны павінен мець гатовымі грашмі пры сабе найменш 25 даляроу (50 рублёў), апрача платы за білет чучункай у тое место, куды ён едзе. Хто не мае пры сабе гэтулькі грошы таму у Амэрыцы у Злучэных Штатах не пазволяць высесьць на берэг. Апрача гэтаго трэба памятаць, што наагул у дарозі лепей мець колькідзесят рублёў с сабой лішніх, чым на адзін грош за мала.

Хто едзе у Амэрыку на заработкі думаючы вярнуцца, той не павінен браць с сабой вялікіх скрынак, бо гэта быўбы толькі лішні ціжар і не патрэбные выдаткі на перавозку. Браць с сабой трэба толькі такіе скрыначкі, каб легка можна было с сабой узяць у вагон і каб кандуктары не рабілі гэтаму якіх перашкод. У скрыначку трэба браць толькі найбольш патрэбные рэчы, глаўным чынам адзежу і бялізну. Скрыначка павінна зачыняцца на замок, каб не абакралі у дарозі.

Толькіе тые, што едуць на заўсёды у Амэрыку, ня думаючы вертацца назад, добра зробяць беручы с сабой больш рэчэй (злашча адзежы, бялізны і абутку), асабліва, калі едуць у Палуднёвую Амэрыку. Але у гэткім прыпадку, каліб гэтых рэчэй ня можна было унесьці у вагон (дзеля гэтаго, калі едзе уся семья, можна заместа аднэй вялікай скрыні, зрабіць колькі меншых хатулькоў, або скрынак) радзім лепей высылаць загадзя у партовае место звычайным таварным поездам, бо перавоз рэчэй у багажы вельмі дорага обойдзецца. У гэткім прыпадку треба скрыню ці скрынкі, калі іх больш, здаць на чугунку найменш за 4 тыдні перад выездам, каб пасьпелі даехаць да порту ешчэ перад адходам карабля.

Харчоу на запас у дарогу не варта браць больш, як на двое сутак пакуль едзеыца чугункай да партоваго ме­ста, бо на караблі даюць усе харчы, за іх плоціцца разам з білетам.

Хто хочэ купіць сабе што патрэбнаго у дарогу, ніхай купіць гэта тут перэд ад’ездам, ня лічучы на тое, што заграніцай купіць дзешавей. Эмігрантоў, каторые купляюць розные рэчы (часта саўсім непатрэбные) заграніцай, ашуківаюць безміласерна, карыстаючы с таго што яны не знаюць тамтэйшай мовы нізнаюць цаны, а часамі і гатунку тавару ды загранічных грошы.

Грошы расейскіе разменіваць на загранічные трэба толькі у вялікіх банках, ніколі у прыватных асоб, або у малых баночках.

Білет на корабель трэба загадзя купляць, не маючы карабельнаго білету не радзім выежджаць з сваей стараны, бо хто без карабельнаго білету выехаў, а едзе праз Нямеччыну, то без карабельнаго білету можэ спаткацца з рознымі прычэпкамі ад нямецкіх чыноўнікоў. З другого боку, хто не купіў сабе загадзя карабельнаго білету, можэ так здарыцца, што на тым караблі, на каторым хацеў ехаць, ужо усе білеты раскуплены.

Перад выездам у Амэрыку добра кожны зробіць калі упарадкуе усе інтэрэсы свае асабістые і найменьне сваё; хто мае якую недакончэную справу у судзе, ніхай перэдасць гэту справу вясьці адвакату, хто хочэ перэсылаць грошы которые заробіць, у сваю старану, можэ звярнуцца катораго з большых тутэйшых банкоу просячы, каб прыймалі тые грошы і упісывалі да зьберэгацелънай кніжэчкі, каторую можна аддаць на сховы, ці гэтаму самаму банку, ці у каго з блізкіх сваякоў.

У часе пераезду чугункай, трэба быць цьвярозым, не расказываць кожнаму першаму лепшаму куды і зачым едзеш, не паказываць нікому якіе маеш грошы ані дакумэнты. Калі трэба чаго даведацца у дарозі лепей за ўсё пытацца кандуктароў або тых служачых, што у мундзерах.

Гэтак сама эмігранты павінны асьцерэгацца страхаваць сябе на выпадак калі-б іх павярнулі з Амэрыкі, бо найчасьцей, гэто толькі ашуканство. У часе падарожы морэм трэба акуратна пільнавацца, карабельных парадкоў, ня піць лішне спіртных напіткоў, высьцерэгацца усякіх сварак і спорак с таварышамі падарожы, або службай карабельнай, а каліб што такое здарылося, жаліцца трэба карабельнаму камісару, а калі-б гэто не памагло, то самому капітану. Калі-б што якое здарылося, у дарозе, то трэба не адкладаючы, па прыездзе у Амэрыку пісаць аб гэтым да Таварыства Апекі над Эмігрантамі у Варшаву, або у Вільню, акуратна апісываючы усю прыгоду падаючы прозвішчы сьведкоў.

На кожным караблі ёсць доктар і аптэка. На прыпадак хваробы трэба аб гэтым памятаць. Ані доктару, ані за лекарствы плаціць ня трэба. На усіх лепшых караблёх ёсць каюты з лазьнямі і ваннамі. З гэткай лазьні у часе дарогі павінен карыстаць кожны, хто рупіцца аб сваім здароўі і чыстаце. Большые грошы лепей за ўсё аддаваць на сховы капітану карабля у запечатаным канвэрці. У канцы, хто умее чытаць, заместа маркоціцца цэлымі днямі і пазіхаць, ніхай лепей выучыцца мовы таго краю, у каторы едзе. Прыложэные да гэтаго размовы беларуска-англіцкіе для тых што едуць у Паўночную Амэрыку могуць да гэтаго прыдацца. Хто здужае за час падарожы навучыцца на памяць выпісаные тут словы, таму лягчей будзе прыехаўшы у новую старонку.