Пэўна ў сэрцы ёсць хвароба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Пэўна ў сэрцы ёсць хвароба
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/57.htm


Пэўна ў сэрцы ёсць хвароба,
Бо яму не даспадобы
Ўсё з чужыны; хоць і б’ецца.
За раскошай не памкнецца!
Слабасць гэтая нікога
Не адпусціць у век-векі.
Тут лячэнне — не ўспамога,
І не зроблены шчэ лекі.