Пышны малюнак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Пышны малюнак
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Пышны выгляд гор Каўказу!
Там на скалах скал фамада.
Воды снежныя каскадам
Хлынуць, рынуць з рыкам дзікім,
Валам пеністым вялікім,
Бліснуць, пырснуць і адразу
Ў пашчы бездані асядуць.
Столькі там святла, прамення
І блакіту ў далях гожых,
Што між дзікіх глыб, камення
Чалавек згубшда можа.
Там з вяршыні зрок сягае
За бясконцаець скалаў стромых,
І здаецца, што не мае
Межаў ззянне вакаёму.
Пада мною — стэп, як мора
Свет за снегам без канца там.
Я адчую, што ў прасторы
Чалавек — малюткі атам.
Бачу горны шчыт, цясніны,
Ды чаму ў край іншы, мілы
Думка мчыцца да хаціны
Той, замшэлай і пахілай?
Там над сцежкаю ігліца,
Вее вецер Немановы,
Што калыша дрэў галовы
І даносіць пах жывіцы.
Там шумяць, шапочуць дрэвы,
Звонка хор спявае пташшы
Там яюясь свае спевы,
Свае спевы, думкі нашы…
Ды чаму няўцешна зроку
Што раскошы той кранецца?
Думкі дзесь лятуць далека…
Ды мацней не б’ецца сэрца!
У грузінкі цуд — не вока!
Зрэнкі жарам абсыпаюць.
3 чорных зрэнак, ой, глыбока
Стрэлы боскія сягаюць.
Ў такт лезгінкі свавальніца
Твар хавае, скача, кружыць,
Кожны рух, як бМскавща,
Працінае ў хлопцаў душы.
А як пойдзе задумёна
Плыць на скрыдлах мар дзявочых,
Самых гожых запалоняць
Тых спакусных двое вочак!
Столь кі ў цёмных вочках мілых
Пачуцця, агню, акрасы,
Варта глянуць — і адразу
Закахаўся б я той хвіляй…
І так — скрозь! У гэтым краю
Перад пекнасцю прыроды,
Перад дзівам барваў шчодрых
Я чало свае схіляю.
Ды за іх — хоць і шаную
Цуды ўсе, красу чужую —
Не аддам усё ж душу я!