Пылінка (Порукс/Мялешка)
Пылінка Апавяданьне Аўтар: Яніс Порукс 1918 год Пераклад: Міхась Мялешка Крыніца: Газэта «Вольная Беларусь», № 36, 20 кастрычніка 1918 г., б. 271 |
Пылінка.
(З латышскаго).
Высока, высока ў паветры летаець пылінка. У праменні сонца яна блішчыць і пераліваецца рознакалёрнымі: хварбамі, ціха спускаючыся усё бліжэй да зямлі.
— Як маешся, зямелька! Як маецеся, палеткі! Яе маецеся, паля лугі!
Бывае, вецер паднііаець: плінку ўгору: пылінка пахі, валіцца ад покуль зьвечарэе і ціха стане паветро. Тагды пылінка, пры захадзе слонца, зыходзе на лісточак рожы.
— Добры вечар!—прыемна уздыхае рожа.
— Вечар добры!—шапоча пылінка.
— Адкуль?
— З неба!
Рожа чырванеець. У як уопачках заблішчэла сьлязінка.
— Што мая мамачка парабляець у небе?
— Цуець!
— А як маюцца мае сястрыцы?
— Цуюць… у ног Найвышняго.
— А мая малодшая сястрычка, зьвяушая у канцы мая, таксама там?
— Яна там… цуець, румяная, румяная…
— А ці добрынька у небе?
— Мусі быць!
— Як! Няужо-ж ты не адчувала вышэйшаго кахання?
— Я—пылінка. Я згубілася у цудоуным нябесным зіянні. Нікім няугледжаная, не вартоуная, я вярнулася ізноу да зямлі.
Вечарковым дыханнем павеяло на рожу. Пылінка узьнялася да яловых галінак і апусьцілася пасярод зялёных хвояу. Адгэтуль адкрывауся шырокі прастор на лугі, на нівы і хмызьнякі.
Каля маладога ельніку знаходзіуся магільнік. Званар як раз адчыняу вокны каплічы.
— Бім-бом!—загудзелі званы.
Галінка елкі ціха ускалыхнулася у вячэрнім павктры.Але пылінка моцна трымалася за хвойку.
Галінка елкі ціха ускалыхнуласяу вячэрнім паветры. Але пылінка моцна трымалася за хвойку.
Невялічкая мурашчка узабралася да самаго верхувысокай галіны. каб абгледзіць гэту назнаную частку сьвету, і убачыла блішчэушую у пурпуры захаду пылінку.
— Нягодная бадзяка!—запішчэла мурашка. Пылінка боязна гянула на мурашку і уздыхнула.
Так, яна і сапрауды была бадзяка, у гэтымяна і сама прызнавалася. Пылінка аблётала усё чысьценька небо, здаралося быць і на сонцы і на зорках,—але нідзе яна не магла прыснасьціцца, не магла сабе у жыцці знайсьці супакою. Усюды яна была толькі, як пылінкай. Зоркі прыляцелі з агнёвым грукатам, як вялізарныягалы, па сваіх пуцявінах. А яна, пылінка, асталася лёганбкай удалёку за імі. Спралвеку носячыся з аднаго мейсца на другое бяз гібелі, але і без сапруднаго жыцця.
У глыбокай, глыбокай старыне, калі Найвышэйшы тварыу сьвет, пылінкау сваёй вялікай пагардзе адлучылася адна ад прыроды. Яна жадала зрабіцца асобным мірам. І сапрауды яна асталася адна, гэта гордая, непаслухмяная, непатрэбная пылінка.
Гэту ноч перакаратала пылінка на зялёнай галінцыелкі. Як настала раніца, званар прфшоу на магільнік і абвясьціу, што прышла раніца нядзелі. Посьля ён стау прыбіраць галінамі хвояу сьвежа-выкапаную магілу. Сягоння павінны быць хаутуры ядынаго сына беднай мацеры.
Пылінка ьачыоа яшчэ прыменні сонца пры усходзе, калі званар падыйшоу да елкі з сякерай у руццэ.
„Кнікс! княкс!“—галінка звалілася да ног званара. Але пылінка моцна трымалася за зялёную хвойку.
Скора галінка хвойкі зьвісла над берагам магілы, а за зялёную хвойку моцна трымалася пылінка.
— Бім-бом!—званіу хаутурны звоню.
— З пэтраху ты узяуся і у пэтрах абернешся…
Старэнькая маці, сагнуушыся над краем магілы, глядзела на чорную дамавіну, стоячую на дне ямы…
Пасыпалася першая жменька пяску. У мацеры паліліся сьлёзы руччом.
Зазьвінелі рыдлёукі. Пясок з глухім стукам сыпауся на веко дамавіны. Звыдка звалілася у глыбокую магілу галінка елкі, а разам з ёй і пылінка…
— Сьпі на векі вечным сном, дарэмна жыушая на сьвеце пылінка!..
Пер. М. Мелешко.


Арыгінал: | ![]() Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1928 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | ![]() Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |