Прывітальны ліст Сп. Гэнэральнага Камісара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прывітальны ліст Сп. Гэнэральнага Камісара
Ліст
Аўтар: Вільгельм Кубэ
у ліпеньскім нумары часопіса «Жыве Беларусь!» датуецца 14 жніўня 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫВІТАЛЬНЫ ЛІСТ
Сп. ГЭНЭРАЛЬНАГА КАМІСАРА

Менск, 14 жніўня 1943

Найлепшымі пажаданьнямі вітаю першы нумар новага часапісу моладзі «Жыве Беларусь».

Гэты часапіс павінен выходзіць, як орган кіраўнікоў Саюзу Беларускае Моладзі. Ён павінен даваць кіраўніком і кіраўнічкам беларускае моладзі, якія на груньце Новай Эўропы змагаюцца супроць бальшавізму, нагоду да абмену думкамі. Часапіс павінен у добра прадуманых артыкулах выражаць супольны скарб ідэяў кадраў кіраўнікоў і быць для беларускае моладзі зброяй у змаганьні супроць бальшавізму і жыдоўства.

У ім павінен выражацца здаровы дух моладзі Новай Эўропы і культывавацца сувязь і вернасьць да нямецкага народу і да Правадыра Адольфа Гітлера. Разам з гэтым, зьместам новага часапісу павінна быць любасьць да беларускае Бацькаўшчыны і Беларускага народу.

Хай-жа ён дапамагае у службе беларускай моладзі і няхай ягонае змаганьне за Новую Эўропу прывядзе да перамогі на беларускім груньце.

Шлю свае найлепшыя пажаданьні беларускай моладзі і ейнай працы. Хай-жа станецца сымбалем тое вызнаньне,якое часапіс бярэ за сваё імя:

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Гэнэральны Камісар у Менску

Вілгэльм КУБЭ