Практычны расійска-беларускі слоўнік (1924)/Прадмова
| Прадмова Публіцыстыка Аўтар: Мікола Байкоў і Максім Гарэцкі 1924 год |
Паясьненьне скарачэньняў → |
ПРАДМОВА.
Пры апрацаваньні „Практычнага Расійска-Беларускага слоўніка“ мелася на ўвазе даць практычную дапамогу пры пераходзе на беларускую мову ў выкладаньні навук у беларускіх школах і вядзеньні спраў у беларускіх дзяржаўных, грамадзкіх і коопэрацыйных установах.
Дзеля таго у слоўніку сабраны, як правіла, толькі найбольш тыповыя беларускія словы, якія ужываюцца ў сучасны мамэнт у літаратурнай і народнай мове. З той жа самай прычыны аўтарамі выкарастаны словы з выпускаў „Беларускае Навуковае тэрмінолёгіі“, надрукаваных у выданьні Інстытуту Беларускае Культуры (1923 г.) і ў журнале «Вестник Нар. Ком. Просвещения С. С. Р. Б.» (1921 і 1922 г.).
Зразумела, што пасьпешнасьць працы не магла не адбіцца на некаторых баках першаго больш-менш поўнага (каля 20000 сл.) расійска-беларускага слоўніка, дзеля чаго аўтары дапушчаюць магчымасьць ужываньня у адзіночных выпадках іншых больш удалых тэрмінаў, чым-сі тыя, якія прыводзяцца ў слоўніку, і будуць вельмі абавязаны за паказаньне на старонках друку зробленых імі апушчэньняў.
М. Байкоў.
М. Гарэцкі.