Перайсці да зместу

Пракосы напамяць (1932)/Вершы пра Палесьсе/Вершы пра Палесьсе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пагранічнікі Вершы пра Палесьсе
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
І там дзе балоты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕРШЫ ПРА ПАЛЕСЬСЕ

ВЕРШЫ ПРА ПАЛЕСЬСЕ

Досыць романтыкі
Клопаты ў мора!
Згадак нікчэмную морасьць
Далоў!..
Зноў нада мною
Палескія зоры,
Палескія пушчы,
Палескі аблог.

Адсюль пачынаецца ўсё,
І канечне,
Тысячы га
Непраходных балот,
І песьня мая,
Разагнуўшая плечы,
Ды ўзятая рэволюцыяй
На прывод!

Колісь хмызьняк,
Ды балота гнілое,
Ды па балоце
Сьляпучы туман…
Смутак адзін!
Але вось за сасною
Паводка,
Мора
Аўсяных палян!

Побач істужкаю
Лес і дарога,
Кружыць пад небам
Бусьліны ўзьлёт.
Гэты пэйзаж
Падмацован аблогам
Распрацаваных пустэч
І балот.

Шырач такая,
Ня месьціцца ў слове,
Вось яна песьціцца
Ўся ў каласох!
А колісь жылі тут
З бядой на палову, —
Плялі сабе лапці,
Карпалі пясок,

І столькі было
Над краінаю жалю
І столькі нуды
У краіне было,
Што толькі вятры,
Ды сычы над крыжамі
Спраўлялі свой дзікі
І жудасны зьлёт.
І гэта, я знаю,
Было не пад сілу,
Ад гэтага краем
Хадзіла бяда.
Тут радасьць, здавалася,
Песьні згубілі…
Сьмяялася толькі
На сонцы вада.

Але ці мала
Пра гэта гучэлі,
Плакалі мала
Пад нудную ‘гру?!
.........
Халодны па лесе
Разыходзіцца шэлест,
І песьня, як помста
З дванаццаці струн!

Гэтага хопіць,
Каб выбіцца з суму,
Досыць яму парынаць
У прыцём!
На Палесьсі ў нас
Сёньня жыта красуе,
А грачкі, а ячмень
З залацістым асьцём!..

Выйдзі полем, гукні!
Адзавуцца бары,
Па далінах рассыпецца звон,
Па лясох,
Па гушчэрніках дзікіх,
Дзе ходзяць зьвяры
Па сыпучых пяскох,
Па траве, па кустох!

А як сонца за лес,
І крывёй абліецца —
У сотні струн камарыная
Музыка ‘мкне!
І плыве цішыня
Над суцішаным лесам
У суценях галін
Па нацятай струне.

Заўтра раніцай будуць
Пахрыпваць калёсы,
Будуць з поля вазіць
Колектыўны ўраджай.
Кажуць: гэтага лета
Ўрадзілася проса,
І гавораць: каб толькі
Здалелі пажаць…

Гэта — Палесьсе,
Вышэй пра якое
Стагналі жалейкі
Ў туманны навой,
Уростае ў плян маіх песень
Вясною,
Вялікай вясною,
Краіны маёй.

Менск, 10-IX—30 г.