Праграма нямецкай мовы для народнае школы (1941)
| Праграма нямецкай мовы для народнае школы Адукацыйная праграма 1941 год |
ІНСПЭКТАРЫЯТ БЕЛАРУСКІХ ШКОЛ
ПРЫ ГЕНЭРАЛЬНЫМ КАМІСАРЫ БЕЛАРУСІ
Праект
ПРАГРАМА НЯМЕЦКАЙ МОВЫ
для народнае школы
Пераходная
III КЛЯСА.
Да канца першага году навучаньня вучні павінны апанаваць наступныя звычкі й веды:
Чытаньне.
Умець чытаць усе пройдзеныя тэксты з правільным вымаўляньнем і націскам.
Вусная мова.
1. Разумець мову настаўніка ў межах пройдзенага матар‘ялу.
2. Ведаць назовы ўсіх навакольных прадметаў у клясе.
3. Адказваць на пытаньні настаўніка.
4. Умець сказаць напамяць верш.
Пісаньне.
1. Умець безабмыльна сьпісваць з дошкі.
2. Умець пісаць пад дыктоўку на дошцы асобныя словы.
Слоўнікавы запас: 200 слоў.
Тэматыка.
Школа і кляса.
Лічбоўнікі — 1-100.
Матар‘ял для чытаньня прыблізна на наступныя тэмы.
Die Schule. Fragen und Antworten. Unser Tisch. Unsere Klasse.
IV-ая КЛЯСА.
Да канца першага году вучэньня вучні павінны чытаць усе пройдзеныя тэксты з правільным вымаўляньнем.
Вусная мова.
1. Разумець мову настаўніка ў межах пройдзенага матар‘ялу.
2. Адказваць на пытаньні настаўніка.
3. Умець адказваць на пытаньні wo, was, wer, wieviel.
4. Умець выразна гаварыць напамяць вершы.
Пісьмо.
1. Умець безабмыльна сьпісваць з дошкі тэкст.
2. Умець пісаць пад дыктоўку асобныя словы й лёгкія сказы.
3. Умець пісаць пройдзеныя ў клясе пытаньні й адказы.
З граматыкі пазнаёміць з артыкуламі («членамі») der, die, das i Präsens дзеясловаў.
Лічбоўнікі — 1-100.
Тэматыка.
1. Сям‘я.
2. Кляса.
3. Школа.
Матар‘ял для чытаньня прыблізна на наступныя тэмы:
Die Schule, Unser Tisch. Unsere Klasse. Die Stunde beginnt. Wir lernen deutsch. Eine Stunde. Die Pause. Wiederholung.
Ведаць назовы навакольных прадметаў у клясе з іхнымі прыметамі.
V-ая КЛЯСА.
Да канца першага году вучэньня вучні павінны апанаваць наступныя звычкі і веды.
Чытаньне.
Умець чытаць усе пройдзеныя тэксты з правільным вымаўленьнем і націскам.
Вусная мова.
Разумець настаўніка ў межах пройдзенага матар‘ялу, адказываць на пытаньні настаўніка, якія датычыць кляснага жыцьця, умець адказываць на пытаньні: wo, was, wer, wieviel, wie.
Умець укладаць пытальныя сказы, умець сказаць напамяць верш.
Пісаньне.
Умець безабмыльна сьпісваць з дошкі тэксты.
Умець пісаць пад дыктоўку асобныя словы й кароткія сказы, складзеныя із знаных слоў. Азнаямленьне з правапіснымі правіламі.
Слоўнікавы запас 300 слоў.
Тэматыка.
1. Школа — кляса.
2. Сям‘я, хатняе жыцьцё.
3. Поры году — восень, зіма, вясна, лета.
Лічбоўнікі — 1-1000.
Граматыка.
а) азначальны й неазначальны артыкул («член»)
б) Займеньнікі: mein, dein, sein,
в) Займеньнікі: dieser, diese, dieses.
г) Азнаямленьне са склонамі.
д) Утварэньне множнага ліку прадметнікаў («назоўнікаў»).
e) Präsens дзеясловаў haben, sein і інш.
Матар‘ял для чытаньня прыблізна на наступныя тэмы:
Die Schule. Unser Tisch. Unsere Klasse. Die Stunde beginnt. Wir lernen deutsch. Eine Stunde. Die Pause. Wiederholung. Max kauft Bücher. Wir spielen: ein, zwei, drei ich bin frei. Die Schule ist aus. Wiederholung. Der Winter ist da. Wir feiern Neujahr. Wir rodeln. Erst die Arbeit, dann das Spiel. Gespräch. Wiederholung. Вершы: Der Frühling. Der Mai.
VI-ая КЛЯСА.
Да канца году вучні павінны апанаваць наступныя звычкі й веды.
Чытаньне.
а) умець чытаць усе пройдзеныя тэксты з правільным вымаўленьнем і інтанацыяй.
б) Умець адказваць на пытаньні з усіх пройдзеных тэкстаў.
в) Гаварыць лёгкія вершы.
Пераклад.
а) умець перакладаць вусна й на пісьмо з нямецкай мовы на беларускую асобныя словы й сказы, пройдзеныя ў тэксьце. У другой палавіне году пераклад лёгкіх перапрацаваных сказаў з беларускай на нямецкую мову.
Пісаньне.
а) умець на пісьме адказываць на пытаньні з тэксту.
б) умець пісаць пад дыктоўку кароткія сказы на засвоеныя правапісныя й граматычныя правілы.
Слоўнікавы запас — 600 слоў, разам із засвоенымі ў V клясе.
Тэматыка.
1. Школьнае жыцьцё.
2. Прырода.
3. Назовы месяцаў, дзён тыдня.
Граматыка.
а) Мінулы час дзеясловаў слабога й моцнага спражэньняў: Präsens i Imperfekt.
б) Präsens ад дзеяслова werden.
в) Präsens модальных дзеясловаў.
г) Futurum усіх дзеясловаў.
д) Моцнае й слабое скланеньне прадметнікаў мужчынскага, жаночага й ніякага роду.
е) Ступені прыраўнаваньня, утварэньне іх і выняткі.
ж) Прыйменьнікі (прадлогі) з Dativ i Akkusativ.
Просты й адваротны парадак слоў у сказе.
Лічбоўнікі — 1-1000.
Матар‘ял для чытаньня прыблізна на наступныя тэмы:
Das neue Schuljahr. Übung на прыйменьнікі з Dativ, Akkusativ; Wir gehen in den Wald. Адказы на пытаньні з тэксту. Das Gewitter. Адказы на пытаньні з тэксту. Верш Am Fluss. або які іншы.
Der Herbst. Адказы на пытаньні. Ein Gespräch. Die Monate. Верш Dreissig Tage. Die Uhr. Адказы на пытаньні. Der Menschliche Körper. Der Winter. Верш Wintersport. Frühstück. Das Mittagessen. Der Frühling.
VII КЛЯСА.
Да канца году вучні павінны апанаваць наступныя веды й звычкі:
Чытаньне.
а) Умець чытаць тэксты з правільным вымаўленьнем і інтанацыяй.
б) умець сьведама чытаць ціха ўсе пройдзеныя тэксты.
Пераклад.
Умець перакладаць з беларускай на нямецкую мову асобныя сказы на асобныя граматычныя правілы.
Вусная мова.
а) Разумець мову настаўніка ў межах засвоеных канструкцыяў і лексыкі.
б) умець ставіць пытаньні й будаваць адказы на пытаньні паводле тэкстаў падручніка.
в) умець перадаць расказ паводле тэксту.
г) умець выразна сказаць напамяць верш.
Пісьмо.
а) Спражэньне дзеясловаў у цэлым сказе.
б) умець на пісьме перафразаваць асобныя сказы, паставіць у другой асобе, ліку й часе дзеясловы дадзенага сказу, замяніць прадметнікі займеньнікамі й наадварот.
в) Умець пісаць дыктоўку й практыкаваньні на аснове пройдзенага матар‘ялу.
Сынтакс.
а) Просты разьвіты сказ. Даданыя склады сказу. Складаны сказ.
б) умець паставіць пытаньні да асобных складоў сказу.
в) Парадак слоў у галоўным і даданым сказе.
г) Складаназалежны сказ із злучнікамі dass i weil.
Морфолёгія.
а) Скланеньне прадметнікаў і прыметнікаў (тры тыпы скланеньня).
б) Скланеньне асабовых займеньнікаў.
в) Präsens, Imperfekt, Perfekt, Plusquamperfekt i Futurum дзеясловаў.
г) Спражэньне модальных дзеясловаў.
д) Спражэньне дзеясловаў із злучальнай і неадлучальнай прыстаўкай у пяцёх часох Indikativa.
е) Асноўныя формы дзеясловаў моцнага спражэньня, якія сустракаюцца ў падручніку.
ж) Прыслоўі месца, часу й спосабу дзеяньня.
з) Прыйменьнікі.
і) Лічбоўнікі колькасныя й парадкавыя.
Матар’ял для чытаньня і практыкаваньня прыблізна на наступныя тэмы:
Das neue Schuljahr. Auf dem Sportplatz. Fragen und Antworten. Der Knabe und die Affen. Der Esel und das Salz. Der wunderbare Hase. Die Rettung. Eine tapfere Tat. Der Schneider und der Elefant. Der Fuchs als Musikant.
Тыя-ж самыя тэксты вучні павінны ўмець расказваць і адказваць на пытаньні.
Паясьненьні да праграмы
[правіць]ПАЯСЬНЕНЬНІ ДА ПРАГРАМЫ.
На першых лекцыях навучаньня нямецкай мовы вусна або паводле падручніка праводзіцца ўводны курс. Мэта гэтага курсу — даць вучню звычкі правільнага вымаўляньня словаў замежнай мовы на адумыслова выпрацаваных тэкстах, разьмешчаных у парадку нарастаньня больш цяжкіх матар‘ялаў.
На першай лекцыі настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку аб значэньні вучэньня нямецкай мовы.
Ад першых жа лекцыяў трэба зацікавіць вучняў да вучэньня нямецкай мовы.
Настаўнік сам складае тэксты прыстасаваныя да першых параграфаў падручніка. Блізкай для дзяцей будзе тэма: школа, кляса.
Гукі засвойваюцца ў наступным парадку:
1. Гукі, блізкія да гукаў роднай мовы.
2. Гукі, менш блізкія да гукаў роднай мовы.
3. Гукі, чужыя для роднай мовы.
Матар‘ял павінен быць зьвязаны з навакольнымі абставінамі, блізкімі для вучняў.
На кожнай лекцыі не рэкамандуецца даваць больш як 6-8 словаў.
Трэба забясьпечыць паўтаральнасьць лексычнага матар‘ялу.
Вельмі карысна калектыўнае дэклямаваньне невялікіх вершаў.
Настаўнік павінен праводзіць лекцыі нямецкай мовы, карыстаючыся ўсімі спосабамі навочнасьці, як прыкладам — паказ, гест, рух, міміка, зарысоўваньне на дошцы й г. д.
Колькасьць лекцыяў ўводнага курсу 10—12, а далей настаўнік пераходзіць да пісаньня й чытаньня.
Пераход да пісаньня.
Першыя тэксты ўводнага курсу вучні праходзяць вусна, а потым трэба азнаёміць вучняў з лацінскім шрыфтам, трымаючыся паступовасьці з нарастаньнем труднасьцяў. Запісваць трэба толькі словы і тэксты, ужо добра вывучаныя вусна.
Граматыкі ў уводным курсе ня трэба. Граматычныя формы засвойваюцца як лексычны матар‘ял.
Пераход да чытаньня.
Зараз-жа па ўводным курсе пачынаецца выпрацоўваньне звычак чытаць уголас. Пры гэтым трэба сачыць за правільным вымаўляньнем.
У першых гадох вучэньня нямецкай мовы вучні чытаюць толькі той тэкст, якога граматычны й лексычны матар‘ял быў пройдзены вусна й на пісьме.
Папярэдняя работа палягае:
а) у гутарцы паводле малюнку, зьвязанага з тэкстам;
б) у вусных адказах на пытаньні;
в) у дыялёгах вучняў з настаўнікам.
Такім чынам вучацца ўсе словы, звароты й граматычныя формы, якія ёсьць у дадзеным тэксьце. Затым настаўнік чытае уголас, а далей вучні чытаюць тэкст хорам.
На працягу ўсяго часу вучэньня нямецкай мовы вядзецца праца з вучнямі над вымаўляньнем слоў паасобку і ў тэксьце.
Ад трэйцяга году вучэньня нямецкай мовы пры чытаньні новага тэксту з альфабэтным слоўнікам у вучня павінны вырабіцца звычкі работы са слоўнікам.
Пісьмовыя практыкаваньні зьяўляюцца важным спосабам замацаваньня ў вучняў пройдзенага матар‘ялу. У пісьмовых работах павінна захоўвацца паступовасьць у нарастаньні цяжкасьцяў.
У першым годзе вучэньня нямецкай мовы лепшым мэтадычным спосабам зьяўляецца сьпісваньне спачатку з кляснае дошкі, (г. значыць 3, 4 і 5 кл.), а потым з тэкстаў пройдзенага на лекцыі, а ў 6 і 7 клясах, апрача сьпісваньня тэкстаў, пісьмовыя адказы на пытаньні з пройдзенага тэксту, граматычныя практыкаваньні й дыктоўка. Дыктоўка можа быць тлумачальнай, калі настаўнік у часе дыктоўкі спыняецца на больш цяжкіх асобных словах, якія ёсьць у дыктанце. Слыхавая дыктоўка са знаёмай вучням лексыкай ужываецца для кантролю звычак.
Вывучаныя напамяць вершы або асобныя сказы вучні пішуць з памяці.
Хатнія заданьні.
Хатнія заданьні пры вучэньні нямецкай мовы зьяўляюцца абавязкавымі, бо яны замацоўваюць пройдзены ў школе матар‘ял. Матар’ялам для хатніх заданьняў зьяўляюцца больш за ўсё пісьмовыя практыкаваньні. Частка часу адводзіцца на вучэньне словаў, выпрацоўваньне тэхнікі чытаньня, вучэньне напамяць вершаў.
| Увага: | Дзеля таго, што карыстацца савецкімі і польскімі падручнікамі забаронена, тэксты для чытаньня, пакуль ня выйдуць беларускія падручнікі, трэба браць з нямецкіх падручнікаў або кніжак. Настаўнік павінен у гэтым пераходным часе ўкладаць сам патрэбныя тэксты і пісаць іх у клясе на дошцы. Некаторыя тэксты будзе даваць так-жа «Беларуская Школа». |
Выдана ў Менску ў 1941 г. у Краёвай Друкарні.
Landesdruckerei Minsk.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.