Праграма грамадазнаўства для народнае школы (1941)
| Праграма грамадазнаўства для народнае школы Адукацыйная праграма 1941 год |
ІНСПЭКТАРЫЯТ БЕЛАРУСКІХ ШКОЛ
ПРЫ ГЕНЭРАЛЬНЫМ КАМІСАРЫ БЕЛАРУСІ
Праект
ПРАГРАМА ГРАМАДАЗНАЎСТВА
для народнае школы
1. Што такое грамада, народ, нацыя. Форма грамадзкага жыцьця ў мінуўшчыне. Род, племя. Форма сяньняшняга жыцьця: народ, нацыя. Беларуская нацыя.
2. Адзінка ў грамадзе, у нацыі. Правы адзінкі і яе абавязкі. Дабро нацыі вышэй дабра адзінкі. Падпарадкаваньне дабра і жыцьця адзінкі патрэбам і жыцьцю нацыі.
3. Абавязкі адзінкі: сумленная праца для сябе і грамады (нацыі). Абарона нацыі (ваенная служба). Абавязак утрыманьня дзяржаўных устаноў (падаткі). Абавязак узгадаваньня дзяцей.
4. Грамадзкія абавязкі жыхароў воласьці і места. Самаўрады і іх арганізацыя. Межы і галіны працы самаўраду. Асьвета. Будова народных школ і іх утрыманьне. Культурныя установы (бібліятэкі, музэі і г. д.). Ахова здароўя, бальніцы, прытулкі. Дарогі, масты. Бясьпека і супакой. Рэгістрацыя насельніцтва. Кантроль над будаўніцтвам. Пажарныя каманды.
5. Самаўрадавыя прадпрыемствы: электра-станцыя, бойня, млыны, лазьні. Харчовыя прадпрыемствы.
6. Дзяржава. Галоўныя галіны дзяржаўнай арганізацыі: адміністрацыя, служба парадку, фінансы, суд, войска, школьніцтва, арганізацыя працы, грамадзкая апека.
7. Агульная адміністрацыя дзяржавы. Падзел адміністрацыі. Адміністрацыйныя ўстановы, цэнтральныя і правінцыянальныя. Генэральны Камісарыят. Акругі, раёны.
8. Служба парадку (паліцыя) і яе арганізацыя. Абавязкі і правы паліцыі. Самаўрадавая паліцыя, як ворган дапаможны дзяржаўнай паліцыі.
9. Падатковыя ўрады і іх арганізацыя. Удзел самаўрадаў у зьбіраньні і выкарыстоўваньні падаткаў.
10. Судовыя ўстановы. Раённы судзьдзя. Акруговы суд. Найвышэйшы суд.
11. Войска і яго арганізацыя. Набор у войска. Агульныя нормы.
12. Школьны абавязак і яго значэньне. Народная школа і яе арганізацыя. Сярэднія, агульна-адукацыйныя і тэхнічныя школы. Вышэйшыя школы. Школьная адміністрацыя.
13. Арганізацыя працы яе ўстановы. Абавязак працы. Аддзелы працы.
14. Дзяржаўная (самаўрадавая) помач хворым, старцам, сіротам. Арганізацыя апекі.
15. Палітычны лад у дзяржаве: Аўтарытатыўны і дэмакратычны. Шкоднасьць дэмакратычнага (парлямэнтарнага) ладу. Прынцып павадырства.
16. Грамадзкі лад у дзяржаве. Капіталістычны, камуністычны (калектывы, калгасы). Шкоднасьць камунізму. Фашызм. Нацыянал-сацыялізм. Патрэба працы для сваей нацыі ў кожнай галіне жыцьця.
Паясьненьне да праграмы грамадазнаўства
[правіць]ПАЯСЬНЕНЬНІ ДА ПРАГРАМЫ ГРАМАДАЗНАЎСТВА.
Канчатковай мэтай навучаньня і ўзгадаваньня ў народнай школе ёсьць падгатова вучня да жыцьця ў грамадзе. Адсюль выплывае канечнасьць даньня моладзі такіх ведаў і навыкаў, якія будуць ёй падпорай у жыцьці. Для большасьці школьных гадунцоў па сканчэньні народнай школы прыдзецца пачаць жыцьцё без далейшай адукацыі. Дзеля таго з школы моладзь павінна вынесьці ўсе неабходныя веды, якія будуць для яе карыснымі. Побач з гэтым беларускае дзіця павінна вынесьці поўную нацыянальную сьвядомасьць сваіх правоў і абавязкаў у грамадзе, як і агульную сваю грамадзкую (сацыяльную) арыентацыю. Дзеля таго ў праграму навучаньня ў народнай школе ўводзіцца прадмет грамадазнаўства, без якога нельга сабе прадставіць узгадаваньня поўнага чалавека ў сучаснасьці. Грамадазнаўства павінна быць завяршэньнем ўсяго нашага ўзгадаваньня — гэта прадмет, які канцэнтруе ў сабе ўсе найпатрэбнейшыя веды практычнага жыцьця сьвядомага грамадзяніна. Зразумелая рэч, што праграма грамадазнаўства зьяўляецца пераходнай натолькі, наколькі сучасныя падзеі будуць даваць новыя формы нашаму грамадзкаму жыцьцю. Праграма моцна падчырківае такія элемэнты грамадзкага жыцьця, як дэмакратызм, сацыялізм, парлямэнтарызм, камунізм, перамогу над імі нацыянальнага сацыялізму і адсюль выплываючае паняцьце новай Эўропы. Навучаньне грамадазнаўства торыць вучню дарогу ў вялікую школу жыцьцяў — ў грамаду, у жыцьцё нацыі.
Выдана ў Менску ў 1941 г. у Краёвай Друкарні.
Landesdruckerei Minsk..
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.