Перайсці да зместу

Праграма геаграфіі для народнае школы (1941)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праграма геаграфіі для народнае школы
Адукацыйная праграма

1941 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІНСПЭКТАРЫЯТ БЕЛАРУСКІХ ШКОЛ
ПРЫ ГЕНЭРАЛЬНЫМ КАМІСАРЫ БЕЛАРУСІ



Праект.


ПРАГРАМА ГЕАГРАФІІ

для народнае школы






Выдана ў Менску ў 1941 г. у Краёвай Друкарні.

Landesdruckerei Minsk.

1-ая КЛЯСА.

1. Родная хата і яе акружэньне. Сям‘я. Склад сям‘і. Усьведамленьне дзяцей, як сяброў працоўнае сям‘і. Адносіны дзяцей да бацькоў і старшых. Усьведамленьне і фармаваньне сваіх грамадзкіх абавязкаў у межах сям‘і. Парадак дня ў сям‘і і яго выкананьне. Хата, як памешканьне, у якім разгортваецца жыцьцё сям‘і. Разьмеры хаты, будаўнічы матар‘ял, разьмеркаваньне пакояў і іх прызначэньне. Знадворнае і нутраное ўтрыманьне хаты, дагляд за чысьцінёй і хатнімі парадкамі. Панадворак і яго часьці (плот, брама, дрэва, калодзеж, саджалка). Будынкі каля хаты: хлявы, стайня, гумно, пуня, сьвіран. Работа каля хаты.

2. Школа і яе акружэньне. Школьны будынак і яго часьці. Школьная гаспадарка: школьны палетак і сад. Гісторыя школы. Чатыры старонкі сьвету.

2-ая КЛЯСА.

1. Вёска і яе акружэньне (або квартал гораду). Вуліцы вёскі (гораду). Вясковыя хаты, лік іх, розьніца паміж імі, — паводле матарыялу, тэхнікі, выгоднасьці палажэньня, хараства. Чыстыя хаты. Гісторыя вёскі ў расказах дзеда і бабкі.

2. Экскурсія на рэчку. Рэчка, ручай, крыніца, саджалка, возера і іх значэньне для чалавека. Вадзяныя расьліны і жывёлінасьць рэчкі (рыба і інш.)

3. Лес. Дрэва і хмызьняк. Розныя пароды дрэваў. Іншыя лясныя расьліны. Лясны промысел.

4. Поле. Выгляд поля ў розныя поры году. Земляробства. Яго значэньне для людзей. Пасеўныя расьліны. Гаспадарскія работы ў полі.

3-яя КЛЯСА.

1. Наш раён. Паверхня яго. Паняцьце аб нізіне, раўніне, узгорку, гары. Спады гары. Каменьне і глеба. Выветрываньне граніту, размываньне гліны, утварэньне глебы. Віды глебаў (пескавая, супескавая, гліністая, гляістая). Сухія, мокрыя і халодныя глебы. Балота. Сенажаць. Іх расьліннасьць. Апады: дождж, сьнег. Абвадненьне. Рэчка і яе прытокі. Вытак, рэчышча і вусьце рэчкі. Рачная сыстэма. Рыбалоўства. Вада, як спосаб камунікацыі. Вадзяны млын.

Лясы. Якія дрэвы растуць у лесе. Лясны промысел. Паляваньне. Нарысы з гісторыі паляўнічага пэрыяду. Розныя віды заняткаў сельскага насельніцтва. Сельская гаспадарка. Асноўныя формы гаспадаркі. Асаблівасьці дробнай і буйнай гаспадаркі.

Насельныя пункты раёну і адрозьніваньне паміж імі з боку будынкаў, быту, і г. д. Гутаркі этнаграфічныя, гістарычныя і эканамічныя. Азнаямленьне з картай мясцовасьці. Зьбіраньне геаграфічных калекцыяў.

Раённы цэнтр і дарога да яго. Вуліцы, рынак. Крамы. Каапэратывы, Паняцьце аб абмене. Заняткі жыхароў места. Склад іх па прафэсыях, народнасьцях, рэлігіях. Майстэрні і фабрыкі, іх эканамічнае значэньне. Рамесьнікі. Пошта і тэлеграф. Школы, бібліятэкі, бальніцы, прытулкі, царква, касьцёл. Грамадзкія ўстановы і будынкі. Зарысоўка архітэктурных і інш. асаблівасьцяў. Зьбіраньне калекцыяў.

Шлях, чугунка, пераезд, гасьцінцы, шаса.

Экскурсія да суседняга мястэчка ці гораду. Гісторыя заснаваньня, разьвіцьця і росту гэтага места. Яго гістарычныя помнікі.

У сувязі з вывучэньнем раёну дзеці знаёмяцца з арыентыроўкай на мясцовасьці, з старонкамі сьвету, карыстаньнем з компасу. Элемэнтарна дзеці знаёмяцца з плянам і картай і з умоўнымі абазначэньнямі на карце.

Элемэнтарнае паняцьце аб форме зямлі. Глёбус. Зямная вось. Абазначэньне на глёбусе вады і сушы. Уменьне паказаць на карце часьціны сьвету. Уменьне паказаць на карце Беларусь.

ЗАЎВАГІ. 1. Радзімазнаўства ў першых трох клясах праводзіцца на ўзроўні разьвіцьця дзяцей, а геаграфічныя назовы ў першай і другой клясах даюцца ў тым выпадку, калі дзецям можна паказваць адпаведную геаграфічную зьяву.

2. Пры азнаямленьні з жыцьцём вёскі ці раёну настаўнік павінен прысьвяціць належную ўвагу быту насельніцтва, сьвятам, звычаям, народным казкам, прыметам, гаворкам і інш. Увесь гэты матар‘ял праходзіцца ў сувязі з клясным чытаньнем у пляне гутарак аб разьвіцьці мовы, паводле малюнкаў і на падставе матар‘ялаў з экскурсіі.

4-ая КЛЯСА.

1. Геаграфія Беларусі.

1. Палажэньне, тэрыторыя й граніцы. Сумежныя краіны.

2. Будова паверхні Беларусі. Раўнінны характар яе. Важнейшыя ўзвышшы і іх разьмяшчэньне. Галоўныя нізіны.

3. Дняпро, Нёман і Дзьвіна з важнейшымі прытокамі. Значэньне рэк у мінуласьці й сучаснасьці. Водныя шляхі. Каналы. Водная сувязь із суседнімі краямі й марамі.

4. Важнейшыя азёры. Іх велічыня й глыбіня. Рыбалоўства на Нарачы.

5. Балоты, Дрыгва. Балотныя азёры. Расьліннасьць і жывёльны сьвет. Палесьсе. Жыцьцё й заняткі паляшукоў. Асушэньне балот. Торф і яго значэньне.

6. Нашы бары й пушчы ў мінуласьці. Іх выгляд, расьліннасьць і жывёлы. Сужыцьцё нашых прэдкаў з лесам. Паляваньне, пчалярства. Карчаваньне лесу, пачаткі земляробства.

7. Лес у сучаснасьці. — Агульная яго плошча. Розныя тыпы лесу. Лясны промысел і яго гаспадарчае значэньне. Лесапільні, смалярні, фабрыкі фанеры, паперы, скіпідару, гонтаў і да г. п. Дзеравянае будаўніцтва. Лес як важнейшы вывозны тавар. Ахоў лесу.

8. Выганы й сенажаці. Іх агульная плошча. Мурот. Заліўныя сенажаці, балотныя й лесавыя. Зьмяншаньне выганаў і сенажацяў пры пераходзе жывёлы на стойла.

9. Аромыя палі. Іх плошча. Земляробства ў мінуласьці. Трыпалёўка, папар. Саха, дзяравяная барана, цэп. Сучаснае земляробства. Травасеяньне, гадоўля расьлін, кармавых, стручных, гародніх. Мэханізацыя працы. Гаспадарскія машыны. Штучныя ўгнаеньні. Мэліёрацыя палёў.

10. Гадоўля сьвіней, кароў, коней, авечак, козаў. Пашырэньне гадоўлі свойскае жывёлы. Гадоўля птушак і рыбы. Арганізацыя мясной і малочнай прадукцыі й вывазу. Каапэрацыя.

11. Сельская прамысловасьць. Млыны, сыраварні, бровары, піваварні, алеярні. Выраб скур. Перапрацаваньне шчаціны, лёну, пянькі, канапель. Важнае значэньне сельскай прамысловасьці ў Беларусі.

12. Дробны хатні промысел і рамясло на сяле (даўней і ў сучаснасьці). Ткацтва (слуцкія паясы). Ганчарства (выкапні). Цесьляры, кавалі, стэльмахі, бандары, рымары, муляры (венец). Выраб дзяравянага судзьдзя, кошыкаў, сетак, вульлёў, сітаў, валеньне валенкаў і шапак. Вандроўныя краўцы і кажушнікі ў нядаўнай мінуласьці.

13. Старыя гарады. Іх гістарычнае значэньне. Замкі, муры, падземныя ходы, сьвятыні, руіны, (Полацак, Смаленск, Віцебск, Наваградак, Вільня, Крэва, Мір, Тураў).

14. Месты, як асяродкі гандлю, рамясла, фабрычнага промыслу, асьветы й адміністрацыі (Менск, Магілеў, Ворша, Жлобін, Гомель, Вялейка, Баранавічы, Ліда).

15. Колькасьць і гушчыня насельніцтва Беларусі. Яго нацыянальны склад. Падзел паводле заняткаў. Культурны стан.

16. Удзел і значэньне Беларусі ў агульным жыцьці новай Эўропы.

II. Новая Эўропа.

1. Важнейшыя гаспадарствы эўропэйскага кантынэнту і іх супольная арганізацыя.

2. Нямеччына. Яе тэрыторыя й граніцы. Будова паверхні (горы, узвышшы, нізіны). Выкапнёвыя багацьці. Лік і склад насельніцтва. Як выглядае нямецкае сяло і як жывуць сяляне. Галоўныя прамысловыя краіны і іх апісаньне. Гаспадарсьцьвенны лад Нямеччыны. Выдатнейшыя месты і парты. Значэньне Нямеччыны ў новай Эўропе.

3. Італія. Паверхня. Лік і склад насельніцтва. Гаспадарчае значэньне Італіі.

4. Францыя, Гішпанія, Румынія і іншыя.

5-ая КЛЯСА.

1. Фізычная геаграфія.

1. Што такое геаграфія. Вызначэньне кірункаў па компасу. Вымярэньне адлегласьці. Паказ адлегласьці на пляне й карце. Маштаб лінейны і лікавы. Вымерныя знакі.

2. Формы зямное паверхні. Як утвараюцца пласты. Карысныя выкапні. Як абазначаюцца раўніны на карце. Узгоркі й горы. Як абазначаюцца ўзгоркі на тапаграфічных картах. Будова гор. Пароды. Складчатыя горы.

3. Вада на зямлі. Карставыя з‘явы. Цякучыя воды. Утварэньне рэк. Басэйн (вадазбор) і вадападзел. Горныя і раўнінныя рэкі. Парогі. Вадапады. Рэкі як крыніцы энергіі. Рачныя асадкі. Наносныя нізіннасьці. Азёры. Сточныя і бязсточныя азёры. Утварэньне азёр. Значэньне азёр. Акіяны і моры. Ральеф марскога дна. Глыбіня акіянаў і мораў. Салёнасьць марской вады. Тэмпэратура марской вады. Жыцьцё ў акіянах і морах. Хвалі, прылівы і адлівы. Значэньне мораў.

4. Форма і рух зямлі. Выпукласьць зямлі. Гарызонт. Зямная куля. Першае кругасьветнае падарожжа.

Велічыня зямлі. Рух зямлі навакол восі. Зямля і сонца. Дзень і ноч. Градусная сетка. Паралелі. Градусы. Шырата і даўгата. Карта паўкулі. Рух зямлі вакол сонца. Чатыры пары году.

5. Будова зямное кулі. Нутраная тэмпэратура зямлі. Зямное ядро. Вулканы. Гарачыя крыніцы і гэйзэры. Вулканічныя горы. Вулканізм і карысныя выкапні. Землятрасеньні. Утварэньне гор.

6. Атмасфэра. Награваньне зямное паверхні сонцам. Награваньне сухазем‘я і вады. Награваньне паветра. Вымерваньне тэмпэратуры паветра. Цеплавыя паясы. Ціск атмасфэры. Вецер. Вятры і марскія цячэньні. Вымерваньне сілы ветру. Ветравыя рухавікі. Атмасфэрныя ападкі. Вадзяная пара. Дождж. Град. Сьнег. Уплыў рэльефу на вопадзьдзі. Вымерваньне колькасьці вопадзьдзяў. Надвор‘е і клімат. Цёплы і халодны клімат. Залежнасьць клімату ад шыраты. Клімат марскі і кантынентальны.

7. Работа вонкавых сіл. Зьмяненьне паверхні сухазем‘я ад дзеяньняў вонкавых сіл. Выветрываньне. Работа цякучых вод. Сьнягі на верхавінах гор. Сьнежныя абвалы. Ляднікі. Работа ляднікоў. Лядніковыя марэны. Плаваючыя ледзяныя горы.

8. Жыцьцё на зямлі. Расьліннасьць. Трапічны пояс. Лясы субтрапічныя. Лясы ўмеранага пояса. Тундры. Саванны. Стэпы. Пустыні. Геаграфічнае распаўсюджаньне жывёл. Прыстасаваньне жывёл да клімату. Уплыў чалавека на жывёльны сьвет. Чалавек на зямлі. Лік насельніцтва. Гушчыня насельніцтва. Расы й народы.

9. Зямля і сонечная сыстэма. Плянэты. Сападарожнікі плянэт. Наш месяц. Зоркі і імгліца.

II. Фізыка-геаграфічны агляд чатырох частак сьвету.

1. Аўстралія. Вялічыня, палажэньне і абрысы. Паверхня. Клімат. Рэкі. Азёры. Расьліннасьць. Жывёльны сьвет. Насельніцтва. Акіянія.

2. Паўднёвая Амерыка. Вялічыня, палажэньне і абрысы. Паверхня. Клімат. Рэкі. Расьліннасьць. Жывёльны сьвет. Насельніцтва. Аргентына. Бразылія.

3. Паўночная Амэрыка. Вялічыня, палажэньне і абрысы. Паверхня. Клімат. Рэкі й азёры. Расьліннасьць. Жывёлы. Насельніцтва. Злучаныя Штаты. Канада. Мэксыка.

4. Афрыка. Вялічыня. Палажэньне. Абрысы. Паверхня. Клімат. Рэкі і азёры. Расьліннасьць. Жывёльны сьвет. Насельніцтва.

5. Азія. Вялічыня. Палажэньне. Абрысы. Паверхня Азіі. Клімат. Рэкі і азёры. Расьліннасьць. Жывёльны сьвет. Насельніцтва. Японія, Кітай, Індыя, Іран, Турцыя (фізыка-геаграфічны агляд гэтых краін).

6-ая КЛЯСА.

I. ГЕАГРАФІЯ ЭЎРОПЫ

Палажэньне і вялічыня. Паўвостравы й прыбярэжныя востравы. Іх паходжаньне. Мора, затокі і пралівы, акружаючыя Эўропу.

Будова паверхні Эўропы. Старадаўныя горныя масывы. Маладыя горы. Сувязь іх з гарамі Афрыкі і Азіі.

Важнейшыя нізіны Эўропы. Іх паходжаньне.

Выкапнёвыя багацьці Эўропы. Іх разьмяшчэньне. Галоўныя раёны выдабываньня вугля, жалезнай руды, газы, солі. Іншыя карысныя мінэралы і мэталы Эўропы.

Клімат. Гольфштром і яго значэньне для Эўропы. Ветры з Атлянтыку. Вятры з цэнтральнае Азіі. Уплыў афрыканскіх вятроў на паўднёвую Эўропу. Пераход ад марскога клімату да кантынэнтальнага ў розных часьцінах Эўропы.

Важнейшыя рэкі. Іх сыстэмы і басэйны. Пара замерзаньня і высыханьня. Лёгкасьць злучэньня эўрапэйскіх рэкаў. Галоўныя каналы. Марскія парты пры вусьцях рэк. Выкарыстаньне горных рэк дзеля электрыфікацыі.

Горныя азёры Альпаў. Лядніковыя азёры навакол Балтыцкага мора.

Расьліннасьць Эўропы. Вечназялёная зона паўднёвага ўзьбярэжжа. Расьліны на ўзвышшах Пірэнэйскага, Апэнінскага і Балканскага паўвостраваў. Лясная зона сярэдняй Эўропы. Стэпы на паўднёвым усходзе. Пояс хваёвых лясоў. Спосабы выкарыстаньня іх. Тундры паўночнага ўзьбярэжжа.

Значэньне расьліннасьці ў гаспадарскім жыцьці Эўропы. Культура збожжавых расьлін (пшаніца, жыта, авёс, ячмень, кукуруза, рыж). У якіх эўропэйскіх краёх найбольш разьвіта іх гадоўля. Гадоўля бабовых расьлін у розных краёх Эўропы. Прадзільныя i алейныя расьліны (бавоўнік — у паўднёвай, лён і каноплі — у паўночнай часьці). Дубільныя расьліны і іх выкарыстаньне (дуб, вярба, ёлка). Пладовыя дрэвы паўднёвай і сярэдняй Эўропы. Гадоўля вінаграду.

Жывёлы паўднёвай Эўропы (хатнія і дзікія). Жывёлы сярэдняй Эўропы й паўночнай. Важнае значэньне гадоўлі жывёл у сельскай гаспадарцы. Паказ краёў, у якіх найбольш разьвілася гадоўля кароў, сьвіней, авец, коз, коней.

Насельніцтва Эўропы. Яго склад й паходжаньне. Расы і народы Эўропы. Сучасная культура як твор арыйскае расы.

Група раманскіх народаў, германскіх, славянскіх. Іх разьмяшчэньне ў Эўропе. Народы эўропэйскага паходжаньня ў Амэрыцы, Аўстраліі і Афрыцы.

Эканамічнае разьвіцьцё паасобных краёў Эўропы. Раёны сельска-гаспадарчыя і прамысловыя.

Галоўныя асяродкі фабрычнага промыслу. Важнейшыя месты ў Эўропе і іх апісаньне.

Заморскі гандаль з іншымі часьцінамі сьвету.

Вываз і прывоз важнейшых тавараў.

II. ГЕАГРАФІЯ НЯМЕЧЧЫНЫ

1) Геаграфічнае палажэньне. Тэрыторыя. Сухія граніцы. Марскія граніцы. Іх значэньне.

Падзел паверхні. Паўночная нізіна. Горы Сярэдняй Нямеччыны: Рэйнскія, Тюрынгенскі лес, Гарц, Рудныя горы, Судэты. Горы Паўднёвай Нямеччыны: Шварцвальд Богемскі Лес, Баварскія Альпы, Усходнія Альпы. Агульная характарыстыка нямецкіх гор і значэньне для клімату, расьліннасьці і гаспадаркі.

Рэкі: Рэйн з прытокамі: Вэзэр, Эльба, Одра, Вісла. Дунай з прытокамі. Злучэньне каналамі Рэйна з Дунаем і Ронай. Кільскі канал. Гідроэнэргія паўднёвых і ўсходніх рэк і яе выкарыстаньне.

Капальняныя багацьці — Рурская вугальная акруга, Сарская і Верхне-Сілеская. Калійныя солі ў цэнтральнай Нямеччыне.

Марскі клімат паўночна-заходніх краін. Вастрэйшы клімат на паўднёвым усходзе.

Глебы: падзолістыя, балотныя, пескавыя, лёссавыя, «маршы».

Хвойныя лясы: Бук. Дуб. Горныя лясы. Альпійская расьліннасьць.

2) Гаспадарчая адсталасьць Нямеччыны ў першай палове XIX стагодзьдзя. Яе палітычнае раздрабленьне.

Пачатак прамысловага разьвіцьця (жалезныя дарогі, водныя шляхі) (1840—1850). Дзяржаўнае злучэньне большасьці нямецкіх зямель (1866—1871). Індустрыалізацыя — чыгун, сталь, машыны, электратэхніка, хімічная прамысловасьць. Рэйнска-Вэстфальскі вугальны сындыкат. Агульная электроўная сябрына.

Разьвіцьцё загранічнага вывазу. Заморскія калёніі. Змаганьне на міжнародных рынках з канкурэнцыяй іншых гаспадарстваў. Цяжкія эканамічныя варункі. Неабходнасьць барацьбы сілай. Ваенная падгатоўка. Будова караблёў. Сусьветная вайна (1914—18).

Нямецкія страты па Вэрсальскаму дагавору. Упадак сельскай гаспадаркі і прамысловай прадукцыі (1923). Пляны Доуса-Юнга (1924—29). Эканамічны крызыс. Безрабоцьце.

Нараджэньне новага строю (1933). Пашырэньне граніц і аб‘еднаньне ўсей Нямеччыны: Рэйнская зона (1936), Остмарк (Аўстрыя) (1938), Судэцкі раён, Мэмэль, Данцыг, Эльзас і Лётарынгія (1940).

3) Насельніцтва Нямеччыны. Лік. Шчыльнасьць. Склад. Жыхары мест і вёсак. Самыя вялікія месты-Бэрлін, Гамбург, Вена, Кэлын, Мюнхен, Ляйпцыг, Эссэн, Дрэздэн, Брэслаўль, Франкфурт на Майне, Дортмунд, Дюссельдорф, Нюрнбэрг, Штутгарт, Ганновэр, Страсбург.

4) Агульная характарыстыка народнай гаспадаркі. Промысел. Сельская гаспадарка. Гадоўля жывёл. Паасобныя раёны. Рэйнска-Вэстфальскі раён цяжкай індустрыі. Сілескі прамысловы раён. Цэнтральны раён валакнянага промыслу і хіміі. Паўночна-Заходні раён гадоўлі жывёл і заморскага гандлю. Паўднёва-заходні прырэйнскі раён індустрыяльна-аграрны. Баварскі аграрны раён. Усходні раён. Остмарскі (Аўстрыйскі) раён. Прыбалтыцкі раён.

5) Транспарт і гандаль.

6) Міжнароднае значэньне Нямеччыны.

7-ая КЛЯСА.

ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ

1. Палажэньне, тэрыторыя і граніцы.

2. Сумежныя краіны.

3. Паверхня Беларусі. Яе паходжаньне. Лядавіковы пэрыяд. Марэны, каменьні, азёры. Выкапнёвыя багацьці.

4. Узвышшы: Менскае, Ашмянскае, Наваградзкае, Ваўкавыскае, Капыльскае, Воршанскае, Смаленскае, Бельска-Духаўшчынскае, Рослаўскае, Віцебска-Невельскае й Дзьвінскае.

5. Нізіны: Полацкая, Палеская.

6. Клімат. Кліматычныя ўплывы. Вятры. Тэмпэратура паветра. Ціск атмасфэры. Ізатэрмы. Амплітуда. Паветраныя вопадзьдзі. Вільготнасьць паветра. Агульная характарыстыка нашага клімату. Значэньне яго для сельскай гаспадаркі і здароўя.

7. Абвадненьне Беларусі. Агульная характарыстыка нашых рэк. Рэчныя сыстэмы. Іх гушчыня і блізкасьць. Гістарычнае значэньне рэк, як шляхоў культуры.

8. Дняпро і яго прытокі: правыя — Воп, Друць, Бярэзіна (Сьвіслач) і Прыпяць (Піна, Ясельда, Случ, Пціч), левыя — Сож (Іпуць) і Дзьвіна.

9. Нёман i яго прытокі: Вяльля (Нарач), Шчара і Сьвіслач.

10. Дзьвіна і яе прытокі: левыя — Мяжа, Каспля, Лучоса, Вула і Дзісенка, правыя — Таропа, Вобаль, Дрыса.

11. Паўночныя рэкі: Ловаць і Вялікая. Значэньне іх ў мінуўшчыне.

12. Водныя шляхі. Каналы: Дняпроўска-Бускі (Каралеўскі), Дняпроўска-Нёманскі (Агінскі) Дняпроўска-Дзьвінскі (Бярэзінскі). Іх значэньне.

13. Азёры. Тыпы азёр. Разьмяшчэньне азёр. Важнейшыя азёры і іх характарыстыка. Возера Нарач, Мядзел, Баторын, Сьвірскае, Вішнеўскае, Дрысьвяты, Дрывяты, Спуды, Асьвейскае, Няшчорда, Лепельскае, Лукамскае, Сьвітазь, Выганошча, Князь. Гаспадарчае значэньне азёр. Водны спорт.

14. Балоты. Іх паходжаньне і апісаньне. Балотны торф. Балотныя сенажаці. Асушэньне балот.

15. Грунты Беларусі. Грунты дзярновыя: падзолісты, гляісты, сугліністы, супяшчаны, пяшчаны, маргельны. Грунты лесастэпу.

16. Расьліннасьць Беларусі. Нашы лясныя пароды. Бор. Лесастэп. Значэньне лесу прад вякамі і ў сучаснасьці. Культурныя расьліны. Межы пашырэньня важнейшых расьлін.

17. Жывёльны сьвет у мінуўшчыне. Вымершыя і рэдкія прадстаўнікі нашае фаўны (зубёр, лось, бабёр, выдра, дзік, вавёрка, мядзьведзь рысь, куна, глушэц, цецярук) жыхары лясоў, балотаў, палёў, рэкаў і азёр. — Хатнія жывёлы.

18. Насельніцтва Беларусі. Агульны лік. Разьмяшчэньне і падзел. Шчыльнасьць насельніцтва. Гарадзкое і сельскае насельніцтвва. Нацыянальны склад. (нац. меншасьці). Паказчыкі культурнага ўзроўню.

19. Сельская гаспадарка. Пасеўная плошча. Яе пашырэньне. Мэханізацыя сельскае працы. Зярнёвыя расьліны. Гадоўля бульбы і яе значэньне. Лён (на поўначы), каноплі (на поўдні). Травасеяньне. Садоўніцтва і гародніцтва (Менск, Магілеў, Ворша).

20. Гадоўля жывёлы. Мясная гадоўля (сьвіньні, каровы). Малочная гаспадарка. Гадоўля коней, авечак, коз. Гадоўля птушак (Полацак, Магілеў, Жлобін). Пчалярства. Рыбныя ставы.

21. Рамясло. Хатнія рамёслы. Ткацтва (у мінуўшчыне і сучаснасьці). Ганчарства. — Выраб цэглы, кахлі, дахоўкі. Стальмахі і бондары. Дзераўляныя мэблі, судзьдзе, вульлі, малатарні, рашоты, кошыкі. — Шаўцы, краўцы, муляры, кавалі, сталяры, цесьляры. Валеньне шапак і вайлакоў.

22. Выкапнёвыя промыслы. — Тарфяны промысел. Электрычныя станцыі на торфе (Асінаўская каля Воршы). Вытворчасьць будаўляных матэрыялаў: шкло, цэгла, цэмент, вапна і іншыя. Фабрыкі фасфарытных угнаеньняў.

23. Лясныя промыслы: лесапільны, фанерны, дрэваапрацоўчы (Барысаў, Бабруйск), сярнічковы, папяровы…

24. Харчовая прамысловасьць. Галіна броварная, крахмалапатачная, цукровая, бэконная, мясная, маслабойная, сыраварная, алейная, гародніцкая і пладовая. (кансэрвы, мармаляда, сокі, віно).

25. Прамысловая пераапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны. Галіна шчацінная, скурана-абутковая, пяньковая, ільняная (Віцебск). Мылаварні, фабрыкі папяросаў.

26. Фабрычная прамысловасьць на прывознай сыравіне. Апрацоўка мэталаў (Магілеў, Гомель, Менск, Бранск). Выраб гаспадарскіх прыладаў (косы) і машын. Чугункавыя майстэрні. Фабрыка радыяапаратаў у Менску. Швэйная прамысловасьць (Віцебск, Менск).

27. Гандаль. Гандаль у мінуўшчыне. Гандлёвыя зносіны з далёкімі краямі. Сучасны гандаль. Дробны гандаль. Спажывецкая каапэрацыя. Замежны гандаль. Наш прывоз й наш вываз.

28. Водныя шляхі і жалезныя дарогі.

29. Удзел Беларусі ў агульным гаспадарчым жыцьці новае Эўропы пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера.

30. Дзяленьне Беларусі на паасобныя краіны.

31. Азёрная краіна. Невель, Себеж, Гарадок, Полацак, Дзісна, Дрыса, Браслаў, Глыбокае, Лепель, Вялейка, Маладзечына, Ашмяна.

32. Менская краіна. Менск, Барысаў, Слуцак, Наваградак, Нясьвіж, Мір, Ліда.

33. Наднёманская краіна. Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы.

34. Палеская нізіна. Пружаны, Кобрынь, Пінск, Лунінец, Тураў, Мазыр.

35. Паўднёва-ўсходняя Беларусь. Гомель, Рэчыца, Жлобін, Рогачоў, Бабруйск, Быхаў.

36. Паўночна-ўсходняя Беларусь. Магілеў, Мсьціслаў, Крычаў, Рослаў, Ворша, Смаленск, Дарагабуж, Віцебск, Вяліж.


Паясьненьне да праграмы геаграфіі

[правіць]

ПАЯСЬНЕНЬНЕ ДА ПРАГРАМЫ ГЕАГРАФІІ.

Падзеі, якія разгарнуліся амаль ва ўсіх краінах сьвету, выклікалі вялікія зьмены ў эканоміцы і дзяржаўным ладзе гэтых краін. Для Беларусі гэтыя зьмены адбываліся на карысьць беларускага народу, паклаўшы пачатак яго нацыянальна-культурнаму разьвіцьцю. Агулам гэтыя зьмены нагэтулькі значныя, што ранейшыя прадстаўленьні амаль аб усіх краінах не адпавядаюць сучаснай рэчаіснасьці. Таму зразумелы тыя цяжкасьці, з якімі прыдзецца сустрэцца выкладчыку геаграфіі. Гэтыя цяжкасьці нашлі сваё адбіцьцё ў выпушчанай праграме. Не закранаюцца ў іх пытаньні палітычнага жыцьця і дзяржаўнага парадку краіны. Праграма робіць націск на фізыка-геаграфічны і часткова гаспадарчы агляд краіны.

Для I клясы — з радзімазнаўства тэмамі зьяўляюцца родная хата, сям‘я, школа і іх акружэньне.

У II клясе — цэнтральнай тэмай зьяўляецца вёска і яе навакольнасьць.

Праходжаньне ўсіх тэмаў поўнасьцю не зьяўляецца абавязковым. Настаўнік роднае мовы пройдзе тэмы паводле свайго ўласнага выбару. Напрыклад, тэму «вёска» можна пачаць з апісаньня поля, лесу і г. д.

Тэмы I і II клясы вывучаюцца не ізалявана, а ў сувязі адна з другой. Наступная тэма зьяўляецца разьвіцьцём і паглыбленьнем папярэдняй тэмы.

У II клясе дзеці вывучаюць цэлы раён, у якім жывуць і знаёмяцца з некаторымі элемэнтамі фізычнай геаграфіі.

IV кляса мае на мэце геаграфію ўсяе Беларусі ў даступнай для дзяцей форме. Апрача таго, вучні коратка знаёмяцца з новай Эўропай.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.