Перайсці да зместу

Полёнізацыя Заходняй Беларусі (1932)/Уступ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уступ
Публіцыстыка
Аўтар: Пётр Гарбацэвіч-Клінцэвіч
1932 год
Ад політыкі цьвёрдалобых — да політыкі фашызму

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Уступ

Польскі імпэрыялізм, імкнучыся да грабяжу беларускіх, літоўскіх і украінскіх зямель і прыгнечаньня гэтых народаў, абяцаў няпольскім народам разьвіцьцё іх мовы і асьветы, як „роўныя з роўнымі і вольныя з вольнымі“. Але ўсякага роду манэўры і дэмократычныя фразы імпэрыялістам патрэбны толькі на час для абману паняволеных народаў і стрыманьня іх ад рэволюцыйнай барацьбы за іх уласнае соцыяльнае і нацыянальнае вызваленьне.

Увесь тэкст рыскага дагавору аб абавязках польскай дзяржавы прадаставіць нацыянальным меншасьцям поўнае разьвіцьцё нацыянальна-культурнага жыцьця — застаўся на паперы і ня выконваецца.

Дванаццаць год мінула, як гвалтам адарваная ад Савецкай Беларусі Заходняя Беларусь уціскаецца, руйнуецца і душыцца польскай капіталістычна-абшарніцкай окупацыяй.

Чорная штодзенная практыка арудаваньня окупантаў прыадкрыла заслону „дэмократычнай“ нацыянальнай політыкі польскай буржуазіі. Політыка гэта заключаецца ў грабяжы натуральных багацьцяў зямель Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, у драпежнай колёніяльнай эксплёатацыі працоўных мас, у поўнай полёнізацыі няпольскіх народаў, у зьнішчэньні ўсякіх праяваў нацыянальна-культурнага жыцьця беларускіх працоўных мас і замацаваньні крывавай окупацыі для далейшай імпэрыялістычнай экспансіі на Усход.

Таксама гэтым мэтам, мэтам ліхаманкавай ваеннай падрыхтоўкі супроць СССР, падпарадкавана і політыка ў адносінах да беларускае мовы, яе полёнізацыі, яскравым праяўленьнем якой зьяўляецца ліквідацыя беларускага школьніцтва, прэсы і культурна-асьветных організацый.