Перайсці да зместу

Полёнізацыя Заходняй Беларусі (1932)/Барацьба з полёнізацыяй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларуская буржуазія, ксяндзы і паны — хаўрусьнікі гвалту і зьдзекаў Барацьба з полёнізацыяй
Публіцыстыка
Аўтар: Пётр Гарбацэвіч-Клінцэвіч
1932 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Барацьба з полёнізацыяй

Толькі адна магутная сіла — сіла нявычэрпная, сіла рэволюцыйных рабочых і сялян пад кіраўніцтвам КПЗБ — можа змагацца да перамогі ня толькі за соцыяльнае, але і нацыянальнае вызваленьне беларускіх працоўных мас.

Беларуская буржуазія і клер усё больш наводзяць на сябе нянавісьць шырокіх мас беларускага насельніцтва. Іх верныя ідэолёгі — беларускія нацыянал-фашысты — усё больш трацяць да сабе ілюзіі мас. Працоўныя масы ўсё больш бачаць, як іх „родныя“ паны ахоўваюць сваю нацыянальную мову ў імя соцыяльных інтарэсаў сумесных з польскім імпэрыялізмам. Але польска-фашысцкім окупантам і іх дапаможнікам ня ўдасца „растварыць“ беларускі народ у сваіх контррэволюцыйных імпэрыялістычных мэтах супроць БССР і СССР.

Працоўныя масы ЗБ, хаця і праз густую шчотку окупанцкіх штыхоў на мяжы адзінай бацькаўшчыны прыгнечаных і эксплёатуемых усяго сьвету, але бачаць і пільна сочаць за тым, як у БССР іх родныя браты пад кіраўніцтвам ленінскай партыі шпаркімі тэмпамі разьвіваюць нацыянальна-культурнае будаўніцтва, будуюць соцыялізм.

Зьнішчэньне нацыянальнага прымусу інацыянальнага антагонізму і поўнае свабоднае разьвіцьцё сваёй роднай мовы, школы, соцыялістычнай культуры ў БССР — усё больш паддае энтузіязму працоўным ЗБ для барацьбы за шлях Кастрычніка, за самавызначэньне ЗБ аж да аддзяленьня ад Польшчы.

Загартаваныя нянавісьцю да окупанцкіх драпежных полёнізатараў, яны ўсё больш праяўляюць рэволюцыйную актыўнасьць у барацьбе з прымусовым апалячваньнем і фашызацыяй.

Там-сям ідзе з пылам і дымам полёнізатарская школа або ўстанова. Зрываюцца польскія шыльды, белыя арлы, гэрбы, портрэты; забойствы самых актыўных полёнізатараў. У мэтах аховы польскіх школ ад масавых падпалаў крывавыя ўлады прымушаюць само насельніцтва вартаваць іх. Але працоўныя адмаўляюцца.

У мястэчку Дзісьне насельніцтва ня толькі адмовілася ад вартаваньня польскай школы, але прагнала настаўніцу-полёнізатарку, патрабуючы адкрыцьця беларускай школы. Масы ўжо выступаюць ня толькі супроць адкрытых полёнізатараў — каталіцкага духавенства, але і супроць папоў. У Маладэчанскім павеце сяляне падпісаліся скарыстаць царкву пад беларускую школу. Ужо шмат у якіх мясцох беларускае сялянства само ўводзіць родную мову ў школах, самаўрадах і ўстановах. Ня гледзячы на тэрор полёнізатараў, дзеці ў польскіх школах гавораць паміж сабою і адказваюць настаўнікам толькі па-беларуску, замест польскіх фашысцкіх сьпеваў пяюць народна-рэволюцыйныя беларускія, адмаўляюцца ісьці на польскія даклады і окупанцкія ўрачыстасьці, ня плоцяць школьных падаткаў і штрафаў драпежнаму полёнізатару — ураду крывавага тэрору, пагромаў, нацыянальнага ўціску і вайны.

Бурны рэволюцыйны штурм беларускіх працоўных мас разам з працоўнымі ўсёй Польшчы пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі разаб‘е ўсю сыстэму крывавай полёнізацыі, адпомсьціць натхніцелям яе і сатрэ з твару зямлі саміх імпэрыялістычных кіраўнікоў-„цывілізатараў“.