Перайсці да зместу

Полымя (часопіс)/1922/1/У зорную ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На працу У зорную ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
Сьнежань 1922 году
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: У зорную ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У зорную ноч.

Загарэлісь… Зьяюць зоры,
Заплятаюцца ў вянкі,
Засьцілаюць выш прастору
Залатыя аганькі,
Сноў снуюць са сьветлай сіні,
Сочаць з высі за зямлёй…
Сны салодкія дзяўчыне
Сьняцца гэткаю парой…
Маладзіцца месяц марай,
Мне салодзіць мары ён,
Многа зычыць шчасьця чараў…
Мае вочы гоняць сон!..

А. Гурло.

16/XI — 22 г.