Мы вышлі з гразкае смуроднае лагчыны,
Дзе нас жыцьцё мінулае трымала,
І з ног сваіх страсьлі яго мы парушыну,
Якой яно нам вочы засыпала.
Вякі мінулыя няпраўды і прыгону,
Вякі заможных, князяў і ўладараў
Адданы нашаму рашучаму праклёну,
Зьнябыцьцю вечнаму зданы ў ахвяру.
Мы пішам злучнай, зьлітнай, братняй грамадою
Людзкой гістор‘і вечныя страніцы;
І вехі нашы — ўперадзе! Гараць яны гвяздою —
Бліскучай, зыркаю, праводнаю зарніцай.
Па мёртвых целах, згубленых на збройным полі
Ваяк-змаганьнікаў ў часы паўстаньняў.
Наш шлях вядзе да ясных мэтаў сьветлай волі,
Да творчай працы й братняга зьяднаньня.
«Ўставай, хто сьпіць!» «На бой крывавыі!» — гэта нашы зовы
Грымучыя, завучыя нязьменна
Уперад, к сонцу, мур, жыцьця узводзіць новы,
Не землю зьняць з высотаў дзень праменны.
Няма ў разгоне нам прыпынак — й быць ня можа,
Назад глядзець мы больш ня хочам!
Ніхто й нішто к таму ўжо нас не заварожа —
Трухло мінулага ня звабіць вочы.
Дарэмны ўсе стараньні ўпартыя й патугі
Зблудзіць наш рух жывы на бляск абманны,
Ўвясьці у песьні нашы стручаную тугу,
Ўхаваць ў душы к аджыўшаму пашану.
У гымнах нашых пыша радасьць вызваленьня,
Аб вольнай працы ў іх бурляць напевы,
Нявольнікаў, парваўшых путы, ў іх натхненьне
І буйны отгук ўсьпененага гневу.
Чырвоны сьцяг наш шляг паборы усьцілае
Туды, дзе ў гучным грукаце пярунаў —
На зьмен пакоры й дзікіх гвалтаў — заступае
Ўладар жыцьця — Ўсясьветная Камуна.
На бляск яе, на зоў, ад сну нас паўзьнімаўшы,
Мы йдом няўпыннымі, як хвалі мора,
І ў ёй аднэй мы бачым Будучыну нашу,
Аб ёй аднэй няўмоўчна мы гаворым!