Перайсці да зместу

Полымя (часопіс)/1922/1/Зімою

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сельскі мітынг Зімою
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
Сьнежань 1922 году
Плывём к прыгожа-сьветлай далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сенажаці і полі асьнежаны.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зімою

Сенажаці ў полі асьнежаны;
Рэкі высланы гладкім памостам,
Воўк з гушчару дарогай няежджанай
Бяжыць к вёсцы няпрошаным госьцем.

Лес у шлюбным адзеньні, а хмурыцца
На вітае ён песьнямі раньня…
А ў вёсках завеены вуліцы,
У мяккіх гурбах купаюцца сані.

Сівалапы гуляе пад вокнамі,
Пазірае хаціне у вочы. —
Толькі ўпоўдзень, часамі, замоўкне ён
А як вечар — у шыбы стукоча

Дзеці пальцамі шыбы з вузорамі
Размалёўваюць, тулячы плечы,
Згорнуць ў жменю сьняжыначкі-зоры
І бягуць пасмактаць у запеччы.

Ноччу печ засьпявае ім комінам,
Сон салодкі ў пасьцелі ім сьніцца,
Што ў садку яны з крыкам і гоманам
На сіле ловяць гуртам сініцу.

М. Чарот

25/XI — 22 г.