Я — сын твой, магутнае слова!
Палова
Душы маёй й народа
Новае слова пішы
І сьпявай, і крычы, і пішы!
Калі трэба, аблай!
Лоўкай лаянкай лай
Асабліва ў торадзе, —
Хта падлезе ў горадзе,
Па мордзе, па мордзе!
∗ ∗ ∗
Я — сын, не чапай жа малулі!
Што загулі, як пчолы ў вульлі?
Не падабаецца,
Што лаецца?
Мужык?
Але шык! Але шык!
На вачох, на вачох ён расьце!
У хвасьце
Ужо тыя, што ўчора сьмяяліся,
А ты йдзеш — і ў яму ня звалішся!
∗ ∗ ∗
Мы ўсе — твае дзеці, Слова:
Я, і мужык, і дзяўчынка,
Што песвні сьпявае з падмосткаў:
Костка
Адна ў нас. Чорная коска,
З чырвонай крывёю
Мы з ёю
Прайшлі праз вякі,
Праз шляхі й правулачкі
Гістарычныя.
Жарцік — прагулачка!
З левага боку кароль
Пад Кракоўскую столь:
Управа — барадаты баярын.
А хто яго ведае, браточкі,
Можа татарын
Казанскі?
Род панскі хутка да іх прыстасаваўся.
Застаўся
Скалай толькі ты.
Мой братка мужык,
Ды дзяўчына,
Што песьні у полі сьпявае
І Словы раджае
Ляцей за Скарыны.
∗ ∗ ∗
А я ўжо зьявіўся — пасьля!
Хто я?
Грамыка? — Ды не!
Ён лыка
Толькі на лапці мае разьдзіраў,
Калі новае слова шукаў!
Над Купалаў усіх — я Купала,
Варажбітка мне тае нагадала.
З усіх каласкоў-васількоў,
Ад дзядоў што йдуць, ад вякоў,
Я Колас!
Вы чуеце голас? Ён блізіцца, нізіцца…
Волас
Хай дыбам стане ў вас,
Калі прыйдзе той час,
Час радасьці Новага Слова!
Умова? Якая умова?
Ніякіх умоў дзеля слова!
∗ ∗ ∗
Грэцкая дзеўчына Фрына
Калісь-та зьявілася голай
На сьвята.
На гульбішчы гулы гулі,
Але не глядзець не маглі?
Так. Слова народнае — Фрына
З песьняром народзіць свайго сына.
Ён прыдзе, далі-бог!
Сварог — Пярун!
О, колькі струн, непацягнутых струн
Трэба яшчэ працягнуць
Ад сэрца да сэрца,
Ад душы да душы!
Адзін з Купалаў сказаў:
«Годзі жыць у паняверцы».
Каб паверыў-жа ён сам
У Новае Слова!
∗ ∗ ∗
Браточкі мае, песьняры!
Да Зары,
Да гэтай во пары
Вы сьпявалі аб чым?
Аб нядолі… неабсеяным полі…
Ад болю па волі
Вы сьлёзы лілі —
Досыць! Даволі!
Вочы ўгару! Вышэй, вышэй!
Не маліцца!
Падсохла ўжо тая крыніца,
Ўжо вогнішчы там раскладаюць, —
Вы бачылі, чулі?
На вогнішчах босыя маюць
Ўжо слуцкія бэры, — ня дулі. Вы сьпявалі пра гора?
А хора, басаногага хора
Вы чуеце гымны?
Крыху дымны гэтыя вогнішчы, дымны,
Але гымны нясуцца
Пабедныя гымны!
Бедныя, бедныя вы,
Што іх ня чуеце!
Ўсё яшчэ вы па хатах начуеце, —
А хат ужо няма!
Палацы багатыя будуюцца,
Гулам гудзіць басаногая вуліца,
Ня пужайцеся,
Лепш кайцеся!
Басаногія пройдуць праз вогнішчы,
Пройдуць, каб бульбу сьпячы,
А там новае йграюць, нясуць трубачы.
Не ўцячы вам ад іх,
Не ўцячы!
Гэй, кавалі, трабары, аспачы!
Грайце!
Тра-та! Ля-ля!
Гудзіць зямля!
Палі, палі Хто ня з намі;
Валі, валі!
Палі!
∗ ∗ ∗
Няма! Нічога няма!
Ня лайпе!
А дзе-ж пралетары?
Праз вогнішчы скокнуў на сонца,
Пасядзеў там, як Дары
На, троне —
І зноў праз ваконца
На зямлю!
І тут запанаваў новы чалавек.
Ад веку мы спалі…
∗ ∗ ∗
Спачатку было Слова
І слова — да бога,
І бог — тое Слова.
Вось умова,
Сьвятая умова!
Разумейце языцы,
Браточкі, сястрыцы!
Шукайце, шукайце вы Слова,
Ўсё новага, моцнага Слова!
∗ ∗ ∗
Мы ўчора былі толькі галы:
Шукалі папараць: Купалы.
А сёньня мы, ўцекачы,
Завойстрым войстрыя мячы Сячы ўсе формы
І крычы!
Мы толькі рытмам, маршам цьвёрдым
З паглядам жудасным і гордым
Бяз формы-вопраткі.
У сьвет!
Ўсе сьцягі — пад ногі:
Мы — богі!
Убогія богі!
Дык кіньма хоць сьлед!
Навука, гульня, констытупыя,
І нават сама —
Рэвалюцыя?
Ўсё гэта трэба нам, —
Не панам!
Мне!
Браточкі, браточні мае!
У вочкі, у вашыя вочкі
Дайце цяпер зазірнуць?
Вашага суду глынуць:
Вар’ят! Вар’ят!
Так, так! Я ваш сабрат,
Трэба, гэгага, трэба!
Вар’яцтва — кавалачак неба,
Новага неба, —
Вось нашая глеба-ральля,
Дзе новы грымоча Ільля!
Трэба быць па-праўдзе з народам:
Народ вісеў на крыжу, —
— Я праўду нашу.
Трэба і нам на крыж,
На крыж шуканьня — вар’яцтва.
Я — брат твой вар’ят,
Дзеля брацтва!
Вось мой пясьнярскі рэглямант —
Я знаю, што трэба рабіць,
Амэн!