Перайсці да зместу

Полымя (часопіс)/1922/1/Будаўніком новага жыцьця

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раніца Будаўніком новага жыцьця
Верш
Аўтар: Янка Журба
Сьнежань 1922 году
Адплата пану
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будаўнікам новага жыцьця.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Будаўніком новага жыцьця.

З кожнай хвіляй ўсё магутней
Ваш чырвонай працы дзень,
Гэты ясны, агнякветны
Ваш прамень.

Хоць ваш вораг яшчэ моцны,
Працы хоць вялік абшар, —
Ўсе мінтрэгі пераможа
Камунар.

Дык-жа будзьце вы стыхійна
Маладымі, як вясна;
Згінуць ворагі, як тая
Мара сна.

Ўнукам шчасьце вы купілі.
Наш вы зьнішчылі праклён.
Не забудзем мы ніколі
Гэтых дзён.

Творчай працай ў жыцьці краю
Вы зрабілі значны сьлед,
Ўсе даждаліся мы ўбачыць
Новы сьвет.

У сваёй вялікай працы
Будзьце ўпарты вы, байцы:
Сьветлай будучыны й шчасьцья
Вы — тварцы.

Помніце, што ўсё былое
Бурай зьнішчана даўно;
Зьнікла ў памяці народнай
Ўжо яно.

Над палямі чырванеюць,
Сьцягі вольныя мігцяць:
Крокам цьвёрдым выступае
Наша раць.

Золак сьветлы і яскравы
Спатыкае сёньня край…
Вольны люд, гэрояў працы
Апявай!

Я. Журба