Там, дзе стромкія бярозкі,
Разьлягліся хаткі вёскі.
Пры тэй вёсцы быў равочак,
За равочкам быў садочак.
А за садам між прысад,
Нібы волатавы брат,
Лез на неба, лез да зорак
Вялічэзны стромкі ўзгорак.
А на ўзгорку — роўны пляц,
Дзе сьвяціўся дом-палац.
Нібы злое бяльмо-вока,
Той палац бялеў здалёку.
Жыў на ўзгорку на крутым
Пан сьляпы ў палацы тым.
Людзі скардзіліся надта,
На благога пана-ката,
Не за цяжкую работу,
Не за вечную турботу.
А за іншы, горшы зьдзек
Сьлязьмі плакаў чалавек.
Не мазоль людзей палохаў,
Не ад прапы бедны вохаў,
Не ад горкае нядолі
На шырокім плакаў полі,
Не ад крыкаў цівуноў,
Не ад сьвісту бізуноў.
Бо на панскіх на загонах
Так-сяк звывкліся з прыгонам.
У хацінках курных, цесных
Пацяшалісь часам песьняй;
Песьня мкнуліся ўгару
На, агнёвую зару,
І адтуль чырвоным птахам
Біла крыльлямі аб дахі:
Зыкі брызгалі яскрава,
На абшары, на дубравы. —
Дзеі горшыя былі
Што й прывыкнуль не маглі.
Вочы панскія сьляпыя,
Як ражонішчы страшныя,
Усіх рэзалі-калолі
Да вялікай дзікай болі;
Той сьляпы, той панскі зрок
Пранікаў людзкі куток
І даводзіў да дрыготаў.
Адпадала на’т ахвота,
Жыць на сьвеце — бельмы пана
Аж да вечара ад рана
Усюль тырчалі, як сукі,
Як сталёвыя цьвякі:
Пая сьляпы, а заўжты знае,
Дзе дзяўчынка маладая,
Дзе красуня-маладуха, —
Да яго даходзіць слуху —
Да сябе з вясковых хат
Згоніць пан усіх дзяўчат;
Корміць, поіць салам, мёдам,
Кружыць гучным карагодам.
Граюць скрыпкі і цымбалы
На вясёлым панскім балі
Дзень за днём, за ночкай ноч,
Ажна іскры сыплюць з воч.
∗ ∗ ∗
На благія жарты-кпінкі
Пан ім ладзіць вечарынкі.
Ён у шумным карагодзе
Страхацьцё на іх наводзіць,
Бо іх мацае рукой:
Робіць спробы над красой,
А каго з іх спадабае, —
Ночку цэлую трымае… Шмат гадоў насілісь стогны.
Бедны стараста, прыгонны
Волю пана выпаўняў —
Ён дзяўчат сюды зганяў.
∗ ∗ ∗
Раз падвечар громка, строга,
Кліча старасту старога
Пан сьляпы к сябе ў камору,
Кажа: «Бо, як раз у пору
Ты прышоў! Наладзь гульню,
Знаеш, так, як я люблю!
Калі не, дык закатую,
Хамскай скуры не шкадую!
Я зьдзяру яе ды з мясам
Маім выжлам на баўбасы.
Мой фурман на гэта зух, —
Выб’е твой мужыцкі дух!»
Мужычок стаіць, трасецца:
«Дзе схавацца? дзе тут дзецца?
Заклююць, зьядуць сяляне,
Мне жыцьцё пякельняй стане,
Вось паганства, вось брыда,
Проста, гора, ды бяда!»
Выйшаў стараста з пакояў.
Над зямелькай зорак роі
З неба сіняга глядзелі,
Нібы штось казаць, хацелі.
Во-во: сважуць тайны сказ,
Шэпнуць словачка хоць раз…
Над гаёчкам над хваёвым
Пад абшарам пад сталёвым
Піш вісела ільдзяная,
Шш сьмяротная, нямая;
Жудзь дрыжэла на палёх,
На, цяністух пустырох,
«Гэй, нябёсны божа, дзе ты,
Ў рызах вогненых адзеты?»
«Дзе ты? — водгалас гавора
На шырокім на прасторы.
«Дзе ты?» — кажа цёмны бор.
«Дзе ты?» — крык імчыць да зор.
«Што-ж ты бедных не ратуеш?
Ці ня бачыш? Ці ня чуеш?
Мы-ж папоў тваіх паілі;
Мы-ж ксяндзоў тваіх кармілі,
Мы-ж малілісь да хрыпот
У царкоўных у варот,
Лобам камні прабівалі,
Шчыра сьвяты сьвяткавалі,
Ў нашых хатах у старых —
Малявідды ўсіх сьвятых.
Пад мядзянымі званамі
Чорнарызьнікі над намі
Шуткавалі, жартавалі,
Нашу цемру вартавалі.
Гулка бомкалі званы
Ці ня хлусілі яны?
Мо ўсё выдумкі і глумы?» —
Так старэнькі думаў думу,
А нябёсныя пустоты
Давадзілі да маркоты:
Шмаргануў дзед нацянькі,
Дзе ўпалі аганькі.
Нібы страхі-чорнарысы.
Нібы кнігі-летапісы,
Хатак, шэрагі цямнелі,
Вокны ўробныя мігцелі.
Пад нагамі квохча гаць.
Ён пачаў дзяўчат зьбіраць…
«Гэй, на згон-прыгон да пана?
Пабалюеце да рана!
Хто шкадуе сваю цноту,
Дык бізун паддасьць ахвоты!
Падбярэце, дзеўкі, хор
І да пана сыпце ў двор!
У сьвяточных у намітках,
У суконных новых сьвітках,
У гарсэціках, каралях
Трэба быць на панскіх балях.
Гэй, у двор на згон-прыгон!»
У вадказ ён чуе стогн.
Ён ідзе ад хаты ў хату.
Крык і плач. Усе дзяўчаты
Ў хмызьнякі паўцакалі,
Іх бацькі тайком схавалі.
Шмат страхоцьця, шмат жуды;
Дзе ратунак ад бяды?..
∗ ∗ ∗
У палацах пан сярдзіты,
У атласе ўвесь абвіты,
Нецярплівы, чагось хоча,
Ўверх глядзяць сляпыя вочы;
Што ад бельмаў йшчэ страшней,
Быццам зрэнкі гідкіх зьмей.
А музыкі ў гулкай салі,
Строяць скрыпки і цымбалы,
А лякаі стол рыхтуюць
Па куткох сабе жартуюць,
Няпрыстойныя слаўцы
Сыплюць градам малайцы.
Скрыты, рыпы, шэпты, піскі
Па куткох далёкіх, блізкіх Чэлядзь панская разводзіць,
Валаводы валаводзіць.
Што ня йдзе сюды скарэй
Гурт прымушаных гасьцей?
Пан рукой сваёй варушыць,
Ўвесь ён — слух, увесь ён — вушы.
Адкідае, як лупіны.
Шэпты слугаў, іх вазьніну.
Ловіць шорхі са двара:
«Што ня йдуць? ужо пара»…
Разважае ён паволі,
Прыслухаепца ён болей.
Слух, як шпілька, навастроны.
Ўсе магчымыя законы
Праступае яго слух,
Як нялюдзкі нейкі дух.
Сярод дня і сярод ночы
Пану слух — другія вочы.
Не пабачыць, дык пачуе
І ніколі ня спудлуе.
Хоць сльяпы, але зато
Дзіўна чуе, як ніхто.
Раптам пан устрапянуўся,
Да, дзьвяроў ён пацягнуўся.
Чув — йдуць. І толькі двое
Увайшлі ў яго пакоі,
Злосьць сваю ён перамог:
«Гэта стук дзявочых ногі»
Стук саромлівы, пудлівы,
Не адважны, ня гульлівы.
Аксамітная дарожка
На сябе ня чуе ножкі.
«Маладзенькая, ой, так…
Вось у гэтым — самы смак»…
Толькі шасьць лапцёў кародзіць,
Пана слуху яго шкодзіць.
Пап злуедпца: што за звода?
Хто ў лапцёх тут робіць шкоду?
— Ты? Мой стараста? Ну! Ну!
— Дзеўку я прывёў адну…
— Ці-ж адну? Ах ты, гультаю!
— Спадабае пан, я знаю!
Уцяклі ўсе. Дай, пан, веры. —
І старэнькі шмыг за дзьверы.
А дзяўчынка сьлёзы лье.
Пан бярэцца за яе…
— Ды чаго-ж ты так баішся? —
Кажа пан — ты пакажыся!
Я агледжу бяз прынукі —
Замест воч — я маю рукі,
Ацаню краеў тваю.
Палюблю, ці праганю. —
Прыцягнуў і — мац рукою.
— Пан, зьлитуйся нада міою…
— Бач, які твой галасочак:
Ён зьвініць, яе той авапочакі!
Валасы твае, як пух, —
Словам, стараста, мой — зух!
Шчочкі гладкі — маладая.
Тварык — жар, то кроў жывая,
Мабыць, вельмі чырванее?
Во халодная — бляднееш.
Губкі пухлыя маўчаць,
Грудкі поўныя дрыжаць…
Пан ёй гладзіць рукі, плечы,
Штось балмоча недарэчы.
А япа глядзіць на бельмы
Злой, агіднай, дзікай шэльмы.
І бязьмерны, сьмертны страх
Адбіваецца ў вачах.
Пад схаванай панскай грозьбай
Скамянелі яе просьбы.
— Бач, як гнецца етая дзяўчыны,
Ўся трасецца, як асіна…
Аб зубок стучыць зубок,
Ты ня бойся лебядок!
З гадавы да ног агледжу
Я рукамі, як належа.
— Ой, панок, хай будзе досыць —
На каленях шэпча-просіць,
— Ты чыё, дзіця маё?
— Дочка старасты твайго.
— То ня праўда! — кажа хтосьці —
То ня праўда, ягамосьце!
Далібог, ня доч мая —
Кажа стараста — твая!
(Ён за дзьверы прытаіўся,
Як ня трэ’ было — зьявіўся)
Пан калісь і маю бабу
Да сябе ў камору вабіў.
Ты пакінуў тады ёй
Водсьлед похаці тваёй.
Гадаваў тваю дачку я
І цяпер яе шкадую,
Як над ёй во чыніш зьдзекі
Недастойны чалавеку
У грудзёх тваіх цяпер
Вые, рвецца дзікі зьвер.
Пан, дастаў ты асьляпленьне
І на вочы й на сумленьне.
Вось пяпер на пана-ката
Надыйшоў і час адплаты.
Я ў граху служыў табе —
Кару знойдзеш праз мяне!
∗ ∗ ∗
Пан сьляпы ад страху млее,
А дзяўчынка камянее.
Яе стараста сшалелы
За руку выводзіць сьмела,
Пасярод слугоў, людзей
Да хаціны йдзе сваей.
∗ ∗ ∗
Ноч васеньняя, глухая
Вельмі ціхая, даўгая,
Сьпіць зямелька ў жудкіх чарах,
На вябёсы ляглі хмары.
У ваўнянай паласе
Патанулі зоркі ўсе.
Цьма сьляпым бяльмістым вокам
Абхапіла сьвет шырокі,
Загуляла з пішынёю,
Паплыла над шырынёю,
Ўсе запоўніла, куткі,
Пустыры і хмызьнякі.
Чуць шашталіся бярозкі.
Спала, поле, спалі вёскі.
Сон з дрымой у двох луналі
Панад змрочнай, немай даляй,
Сажу сеялі уніз
Сярод хатак, сярод хміз.
..........
Што за, гукі апаўночы?
Мо’ каго хто рэзаць хоча?
Чаму неба, расквітнела?
Чаму глеба счырванела?
Што за дзіўны нейкі сход?
Куды ймкнецца так народ?
Панскі ўзгорак грае, зьяе,
Нібы ведзьма агнявая.
Сонцам яркім асьвятлёны,
Зьмеем пышным аздаблёны
Панскі дом на тэй гары
Пад пажарышчам зары,
Як удзень, уночы сьветла —
Гэтак цёпла, гэтак ветла,
Важна, нібы сярод лета.
Што за дзіўная прымета?
Панскі дом блішчыць, як жар. —
Гэта, бухае пажар…
Асталіся на узгорку
Толькі печ і падмуроўка.
Рэшта, нейкім дзіўным чынам
Спапялілася лучынай.
Згінуў сам і пан благі
Ў тым пажарышчы-агні.
А назаўтрае па вёсках
Пайшла, чутка-пагалоска,
Нібы стараста з дачкою
Ўночы панскія пакоі
Падпалілі, уцяклі,
Бо нідзе іх не знайшці,
Вельмі скора, вельмі хутка
Гэта спраўдзілася чутка,
Як агонь пайшоў гуляці
Над суседнім над палацам.
Як маёнткі паміж сёл
Пагарэлі ўсе вакол.
Доўга, помнілі сяляне
Той палац сьляпога пана,
Яго жудасныя балі.
І паны не забывалі
Цэлай панскай грамадой
Дзеда-старасту з дачкой.