Пойдзім мы, дзевачкі
Выгляд
Пойдзім мы, дзевачкі Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
Беларуская маслянка, запісаная Зінаідай Мажэйка ў 1973 г. у в. Аношкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці // З. Я. Мажэйка. Песні беларускага Паазер’я. Мінск, 1981. № 34. Масленка. |
Пойдзім мы, дзевачкі,
Пойдзім мы, падружкі,
За мора ў красачкі.
За намі, дзевачкі,
За намі, падружкі,
Стары дзед гоніцца.
Возьмім мы, дзевачкі,
Возьмім мы, падружкі,
Старога на вілы.
Кінім мы, дзевачкі,
Кінім мы, падружкі,
Старога ў крапіву.
Пойдзім мы, дзевачкі,
Пойдзім мы, падружкі,
За мора ў красачкі.
За намі, дзевачкі,
За намі, падружкі,
Роўніца гоніцца.
Возьмім мы, дзевачкі,
Возьмім мы, падружкі,
Роўніцу ў падручкі.
Кінім мы, дзевачкі,
Кінім мы, падружкі,
Роўніцу ў падушкі.