Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Дарога

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палесскіе абразы Дарога
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
На гасьцінцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дарога (Між палёў шырокіх…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАРОГА.
Меж палёў шырокіх,
Як зьмея якая,
Цягнецца дарога
Вузкая, крывая.

На абапол грушы
Разрасьліся ў полі;
Нізенькі яловец
Чахне, як ў няволі.

Тут мужык працуе,
Чорны ўвесь, як сажа.
Крыж на перакрэстку
Аб пакуце кажэ.

Коціцца цялежка,
Б’ецца аб каменьня;
Гаратай на поле
Глядзіць ў задуменьні.

Ой, дарога — сьцежка,
Вузкая, крывая!
І ты, жыцьцё нашэ,
Доля, ты, такая!