Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Вярбіна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жытні колас Вярбіна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Палесскіе абразы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вярбіна (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯРБІНА.
Над вадою адзінютка
Пахілілася вярбіна;
Ные, бедная, ціхутка.
Ці-ж то ёсць у ёй кручына?
Мые Нёман ёй кареньня,
І дурэе вецер з ёю,
А пад нізам чарадою
Ціснуць ногі ёй каменьня.
Ёсьць кручына не малая,
І шуміць яна так нудна,
Бо ёй доля не спрыяе,
Бо расьці ў каменьнях трудна…
Так і ты, народ наш бедны,
Як вярбіна, проці волі,
Доўга носіш пояс мадны,
Гнешся ты, як крыж у полі!