Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Песьняр

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На мяжы Песьняр
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Пад шум ветра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пясьняр (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯР.
Кажуць людзі: „Што ты смутны?
„Што сьпеваеш ўсё пра горэ?
„Твае песьні — стогн пакутны,
„Сьлёзы ветра на прасторы!
„Ты злажы нам песьню волі,
„Песьняй шчасьця залівайся!
„Ціхім сьпевам нівы ў полі
„Ӯ струнах сэрца адклікайся,
„Каб весна на нас дыхала,
„Грэла душу цеплатою, —
„Каб нам сэрцэ сагрэвала
„Ціхім шчасьцем, дабратою“…
— Ой, вы людзі! Німа-ж волі:
Скуты мысьлі ланцухамі,
Пусты нівы нашы ў полі,
Злосны віхар дзьме над намі!
Ці-ж я сэрцэм не балею?
Ці-ж мне смутак лёгка даўся?!
Я сьпеваю, як умею, —
Я пра радасць пець ня здаўся.