Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Пташкі ў лесе шчэбеталі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зіма * * * (Пташкі ў лесе шчэбеталі…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Весна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Птушкі ў лесе шчабяталі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Пташкі ў лесе шчэбеталі
Стукаў дзяцель і жаўна
І пра шчасьце нам казалі,
І ў душы была весна…

А ў вясёлы вечэр мая
Салавей ў гаю сьвістаў…
Ой, пара ты залатая!
Хто цябе не ўспамінаў?

А у небі, ў Божым полі,
Без сьледа, за край зямлі,
Якбы думкі сьветлай долі,
Хмаркі белые плылі.

Ўсё пра шчасьце нам казало,
Забаўляла, як дзяцей.
Дзе ты, шчасьце, ты прапало?
У сэрцы—цень мінуўшых дней!