Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хмары Вецер
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Адлёт жураўлёў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Ой, ты, вецер неспакойны!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР.
Ой, ты, вецер неспакойны,
Дзьмеш ты без устанку!
Адну песьню нам сьпеваеш,
Адну кажэш байку.

То заплачэш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як над нівай
Той мужык-араты;

То засьвішчэш за вугламі,
Жалям разліешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся!..

Ой, ты, вецер непрытульны,
Родны брат мой ў долі:
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі!