Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Весна (Весна, весна…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
* * * (Пташкі ў лесе шчэбеталі…) Весна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Я не знаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Вясна, вясна…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕСНА.
Весна, весна
Жаданая!
Ты прыйдзёш зноў,
Ты вернешся.

Вясёлы сьпеў,
Прыветлівы
Руччоў ў палёх
Пачуецца,

Ачнецца гай
І с песьнямі
У зялёны ліст
Адзенецца.

Напоўніць лес
Птушачы сьвіст,
Травою луг
Акрыецца.

А с полудня
З маланкаю
Хмурыначка
Націснецца;

І першы гром,
Як музыка,
Таёмна так
Пракоціцца.

І грудзь зямлі
Ускалышыцца,
Дажджом яна
Абмыецца;

Ӯ прыродзі
Народзіцца,
І моладасьць,
Ей вернецца;

Ды толькі мне
Ня вернешся,
Ты моладасьць!.
Ня вернешшся…

Весна, весна,
Жаданая!
Ты вернешся;
Ты вернешся!..