Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Весна (Ідзе весна ўжо, дзякуй Богу!..)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
* * (Рана засмуцілісь…) Весна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕСНА.
Ідзе весна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў сьнег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перэвалы загулі.

Сонцэ грэе, прыпекае;
Лёд на рэчцы затрэшчаў.
Цёплы вецер правевае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў

Вось, і бусел паказаўся,
Гусі дзікіе гудуць,
Шпак на дубе разсьпеваўся,
Жураўлі ужо лятуць.

І зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, паля.
Як ад болю ачуняла
Наша родная зямля!