Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/С турмы/У турме вясной

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня няволі У турме вясной
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
У турме
Іншыя публікацыі гэтага твора: У астрозе вясною.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ӯ ТУРМЕ ВЯСНОЙ.
Сьціхлі песьні зімнай буры,
Вее цеплатою,
Ўскалыхнуўся лес панура,
Зашумеў вясною.
Як бы, снуджэные козы,
Ўсе разбеглісь хмары.
Плачэ зімка, льюцца сьлёзы,
Ажываюць яры.
Скора поле лугавіны
Ӯ зелень убяруцца;
Жураўлі с чужой краіны
С крыкам пранясуцца,
Ўстануць хмары, і пяруны
Гучна загамоняць:
А ў турме тут сэрца струны
Горэсна зазвоняць.
І ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока
Над жыцьцём разьбітым,
І пачуеш адзінокім
Ты сябе, забытым!