Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/С турмы/У турме

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У турме вясной У турме
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: У турме (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ТУРМЕ.
Сонцэ ўстане, сонцэ зайдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма,
А над намі чорнай хмарай
Вісьне цесная турма.
Птушкі вылятуць на зіму,
Птушкі зноў лятуць сюды,
А мы томімся ў вастрозе,
Трацім лепшые гады.
Дні праходзяць, дні праходзяць,
Летам зьменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем;
Нам тут радасьці німа.