Перайсці да зместу

Песьні-жальбы (1910)/Мужычае жыцьцё/Мужычае жыцьцё

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Родные песьні Мужычае жыцьцё
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Песьня над калыскай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мужычае жыцьцё.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУЖЫЧАЕ ЖЫЦЬЦЁ.
Божэ, Божэ, твая воля!
(Хоць і можэ гэта грэх):
Што за жыцьце, што за доля,—
Проста плач бярэ і сьмех!
Ў хаце чорна, непрыбрана,
Парасяты пад палком,
Павуцінаю заткана
Столь і кут над абразом.
Дзеці ўстануць пасьля ночы —
Крык, хоць вушы затыкай;
Дым с камінку лезе ў вочы,
Дзед сярдуе—ае-яй!
А як часам гдзе збярэцца
Ӯ хаце с пару шчэ жанок, —
Сварка тая не звядзецца,
З дзень грызуцца за гаршчок!
Ӯ спор ўмешаюцца мушчыны,
Ну і пойдзе ла—та—та!
Паўплетаюцца ў чупрыны,
Рэдка стане барада…
Так ўвесь век перэтаўчэшся,
І німа таго дабра:
Покі жыць ты прыбярэшся —
Уміраць ужо пара.