Песьня (Купала - Па зімовай па дарожцы...)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Песьня
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2003



Па зімовай па дарожцы
        Мужычок брыдзе;
Дух займаецца ад ветру,
        Сьнег бадзе, бадзе.

Эй, ня гоне шчасных доля
        З-пад хатняй страхі
На такую непагоду,
        На холад такі!

Дол капаці на магілкі
        Бедачок сьпяшыць:
Дома страшную меў госьцю, –
        Нябожчык ляжыць.

Каля белай дамавіны
        Апошнюю дань
Дзеткі дараць і галосяць:
        «Мама, мама, ўстань!»

Пяць іх, бедных малалетак,
        Сірацінак пяць;
Хто ж замене ім матулю?
        Хто будзе хаваць?

Хто ад мачыхі іх будзе
        Бараніць благой?
Хто сіротак пажалее?
        Скажы, Божа мой.

(1906-1910)