Песьня (Купала - Бяжыць шыбка ручаінка...)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Песьня
Верш
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2043



Бяжыць шыбка ручаінка
        Па жвіровым дне;
Жыве ў вёсачцы дзяўчынка,
        Ўпадобная мне.

Ў ручаінцы днём і ночай
        Вадзіца бурліць;
У дзяўчынкі гараць вочы,
        Кроў кіпіць, кіпіць.

Эй! так хочацца вадзіцу
        З той крынічкі браць;
Дзяўчыначку белаліцу
        Туліць, цалаваць.

На млын фэбляй ручаінку
        Зьдзержу, перайму;
Ненаглядачку-дзяўчынку
        За жонку вазьму.

Млынок будзе малоць збожжа
        Для добрых людзей;
Плакаць жоначка паможа
        Ў хатачцы маей.

(1906-1910)