Песьня (Гарун — На чужой староначцы…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/702


На чужой староначцы
Заняпаў душой,
І згубіў здаровейка,
І згубіў спакой.
Не глядзелі б вочанькі
На нялюбы сьвет,
Маладое радасьці
Прападае сьлед.
         На чужой староначцы
         Не цьвітуць сады,
         Не сьпяваюць птушачкі.
         Не лятуць сюды.
         І чужое лецейка
         Для мяне — зіма,
         І чужога сонейка
         Для мяне няма.
На чужой староначцы
Не шумяць лясы
І няма прыгожасьці
Ў палявой красы.
Замірае душачка
На чужой зямлі,
А дамоў вярнуціся
Не ў маёй валі.
         Дзе ж вы, ніўкі родныя
         І дубовы шум?
         Засьпявайце голасна,
         Каб пазнаў, пачуў.
         Ўскаланіце песьняю
         Векавечных сноў,
         Ўскаланіце душачку,
         Ўскаланіце кроў.