Песьня аб донне Інэзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня аб донне Інэзе
Верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1927 год
Крыніца: Часопіс «Беларускае слова», № 28. 14 сьнежня 1926 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Песьня аб донне Інэзе.


(бальляда).

У замку прыгожым
Ў Гішпаньі далёкай
Графіня Інэза жывець. —

Ды траур ў тым замку
І змрок і сумнота,
Бо нельга сьмяяцца, ні пець.

Графіня ў малітвах
Праводзе гадзіны,
З ружанцам пацеры вядзе.

А твар яе бледы,
А погляд ўсьцяж сумны
Усьмешкай людзям ня блісьне!

Так, ў вопратцы чорнай,
Па залям замковым
Плыве дзесь, у процьму глядзя.

А служба трывожна
Прад ёю гне шыю,
Хоць к усім міласэрна яна.

Так, некалькі год ўжо
Сум ўладу спраўляе,
Са дня як рукою прадажнай

Ў горах, ў яры глухім,
Быў забіт‘ яе муж
Дон Пэдро да Гомэц адважны.

І доўга ўсе гэтак
У замку трывала,
Аж неяк, у час веснавы

Прыкмеціў вартоўнік
Са сьценаў замковых
Гурток падарожных ў пылі.

Дазналісь: пасьля
Крыжавога паходу,
Няверных збароўшы палкі

Вяртаў пераможцам
З краіны далёкай
Рамон Пэрголезэ ўдалы.

Бы Тэб той прыгожы,
„Бы тыгр — лоўкі, дужы,
„Ен гутарку з доннай вядзе:

„Змарыліся коні
„І людзі паслаблі,
„Асады-ж ня відна нідзе!

„Дык ветліва просіць
„Прыгожу ўладарку
„Дазволіць у замку начлег“…

Зірнуўшы, згадзілась
Інэза адразу:
„Крыжоўцам адмовіць?! то-ж грэх!!“

Падчас жа абеду
З яе вусн суровых
Імкнуш звонкі соладкі сьмехю

Калі-ж к вячэры
З кружганкаў схадзіла,
Саромючысь бы малалетка.

На вопратцы чорнай,
Прышпілена к грудзям,
Ірдзела чырвоная кветка…

* * *



Аднак-жа на заўтра,
яшчэ раніцою,
Ад‘ехаў дон Рамон з дружынай,

І хутка ўвесь гурт тых
Ваякаў адважных
Расплыўся у воддалі сіняй…

* * *



З тэй пары замак ўвесь
Яшчэ больш пачарнеў,
Інэза яшчэ больш зьбялела,

На высокім чале,
Над брывёю крутой,
Няпрыкметна маршчынка асела

Ды хоць вочы Інэзы,
Няраз ў даль глядзяць,
На рэсьніцах няраз віснуць сьлёзы,

Ня прызнаецца яна
Чаму гэта тады
Прышпіліла к грудзям кветку розы…


Я. Сьветазар.
Вільня, Студзень 1927 г.