Перш душылі паны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Перш душылі паны)
Перш душылі паны
Верш
Аўтар: Адам Гурыновіч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер «сукины сыны»
За нас узяліся.
Ані той, ані сёй
Нічога не далі,
Нашу ж працу у свой
Кішэнь пакавалі.
Ды ці доўга ж нам ждаць
З рукі іхняй ласкі
І штораз спагадаць
Усім думкам панскім?
Няхай хлопцы усе
Збіраюцца кучай,
У такім хаўрусе
Станемся мы тучай,
Што дожджыку дасць —
У нашай злой долі
Дух падыме у нас,
Як рунь у тым полі.
А з той тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць ўсім паном
Загуба у вочы!