Перайсці да зместу

Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Самалёт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чырвонаармейская Самалёт
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Новы Менск
Іншыя публікацыі гэтага твора: Самалёт (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САМАЛЁТ

Плыві, плыві, наш самалёт
вышэй, вышэй што-год!


∗     ∗

У сінім бяздоньні пагоня
самалёта за самалётам.
Дзяржава — крылатая коньніца,
„Беларусь“ узьнялася, гоніцца!
І хмарай — чырвоныя крыльля,
баявы атрад — эскадрылія.

Самалёт „Беларусь“ кружыцца, —
сілу памераць, падужацца.
Чуеш? схватка! звоняць
кулямёты за кулямётамі.

У сінім бяздоньні пагоня
самалётаў за самалётамі!