Перайсці да зместу

Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Лепш ня сунься

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (А. Вольнаму) Лепш ня сунься
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Друкар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лепш ня сунься.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паслухаць гэты тэкст (дапамога | звесткі | Больш агучаных твораў)

ЛЕПШ НЯ СУНЬСЯ…

Сонца, ты любіш купацца па стрэхах,
любіш сесьці на згніўшым крыжы.
Ведай, толькі кажу я ня сьмехам,
лепш ня сунься са мной на нажы,

Глянь само: ну, як мне не злавацца?
абняло крыж, струхнелы, як пень…
Без сьвятла, бачыш, людзі за працай, —
горне іх бяспрытульны цень…

Мае грудзі сьціскаюцца туга,
злосьць скрыгоча цябе разьбіць.
Але я, як і ты, валацуга,
а працоўным буду служыць.

І ты лепш сьвятла шчырай жменяй
кінь глыбей у жыцьцё, ня блудзі…
Скажа «дзякуй» табе сутарэньне, —
разам вільгаць страхне з грудзі…

Ганарыцца ня варта бляскам;
ёсьць-жа шляхта, — пашто адбіраць?
Ты зірні толькі ў нашыя казкі,
прывітаеш плячмі гэту раць…

Дык пакінь ты лізаць фарбу стрэхаў,
кінь туліць да сябе крыжы.
Калі-ж не, дык кажу я ня сьмехам,
лепш ня сунься са мной на нажы!..