Перайсці да зместу

Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Бацькава радасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня вёскі і фабрычных станкоў Бацькава радасьць
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Падпольлю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бацькава радасьць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЦЬКАВА РАДАСЬЦЬ

Гэй шыпі, сьпявай, машына!
Весялей гудзі, кацёл.
Сёньня сьвята, сьвята сына —
залічыўся ў комсамол!

Сёньня сходка фаб‘ячэйкі,
хлопцы — проста ў іх агні.
Эх, сталёвая жалейка,
маёй радасьцю зьвіні!

У віхуры, ў завірусе
ды фабрычнага жыцьця.
Комсамольцам Беларусі
стала роднае дзіця.

І на фабрыцы рухомы
малады мой качагар
выбран членам фабзаўкома, —
весяліся ў домне жар!

Бацьку-ж, радасьці хвіліна,
ў сэрцы шчасьця сытны стол.
Гэй, шыпі, сьпявай, машына,
Ў тваіх сьпевах — комсамол!