Перайсці да зместу

Пастанова Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі №134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пастанова Народнага Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі ад 27.III.1918 №134
дакумэнт

27 сакавіка 1917
Крыніца: * За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі (For National Independence of Byelorussia): дакументы і матэр’ялы / сабраў і падрыхтаваў І. Касяк; прагледзеў і апрабаваў на друку Р. Астроўскі. — Лёндан, Англія: Выданьне Беларускай Цэнтральнай Рады, 1960 — С. 24.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У выпаўненьне актаў Спаўняючага Камітэту Рады Усебеларускага Зьезду ад 9-га сакавіка 1918 року аб апавешчаньні Беларускай Народнай Рэспублікі і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 року аб апавешчаньні незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Народны Сэкрэтарыят апавешчае ўсе без вынятку ўрадовые ўстановы краю, што з 9-га сакавіка гэтага року яны зьяўляюцца ўстановамі Беларускай Народнай Рэспублікі і толькі яе іменем павінны выпаўняць сваю працу.

Часовы Старшыня Сэкрэтарыяту Б. Н. Р. — Язэп Варонка

Сэкрэтар Справядлівасьці — Е. Бялевіч

Загадчык справаў Сэкрэтарыяту — Л. Заяц-Зайцаў

М. Менск Беларускі.