Пан Тадэвуш (Міцкевіч/Дунін-Марцінкевіч)/Слова ад перакладчыка
Прадмова перэкладца (Да першага выданьня, с польскага) Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 1859 (пераклад 1907) Арыгінальная назва: Przedmowa Tłumacza Крыніца: [1] |
Быліца першая → |
Пераклад з польскай мовы |
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон так тлумачыць: Залішняя старонка. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабіце такса старонкамі, якія Вы самі стварыліСюды спасылаюцца. Журнал сціранняў.
Гэту старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | уклад) 3 гадзіны таму. (абнавіць) |
Аповесьць Адама Міцкевіча "Пан Тадэуш", што так ясна, так шчыра малюець характэр, звычаі і абычаі нашых беларускіх[1] паноў часу Наполеона, ужо цяпер (1859 году) перекладаецца на расейскую мову.
Чаму-ж, думаю, наш народ просты, што з гэтымі панамі так блізка жыў, чаму-ж дробная акалічная шляхта, што, жывучы ў лясным зацішы, ў хаце між сабою сваей роднай ужывае мовы, — чаму ж яна ня мае пазнаць абычаеў сваіх бацькоў?
Вось гэта ўсё й нагнала мне думку пералажыць «Пана Тадэуша» на беларускую мову.
Праца мая ў гэтай мове, што мела заахвоціць нашага беларускага мужыка й бедную шляхту да навукі, можна сказаць зусім ня сустрэла прыяцеляў. І не знайшла яна прыяцеляў сярод тых багатых людзей нашае старонкі, што павэдлуг Бога і сумленьня павінны б памагчы аткрыць цёмнаму народу вочы.
І вось я сягоньня ахвярую «Пана Тадэуша», прыбранага ў мужыцкую сярмягу, паном і простаму народу з над Дняпра, Дзьвіны, Бярэзіны, Сьвіслачы, Віліі і Нёмна. Можа народ той просты, што з маткай прыродай блізка жывець, прыймець гэты гасьцінец ад свайго дудара, што апошнія мінуты свайго жыцьця на карысьць народу аддаець.
- ↑ У арыгінале - Litewskich