Пад ценню цёмных ліп
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пад ценню цёмных ліп Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/45.htm |
Пад ценню цёмных ліп,
схаваўшых нашу пару,
Мы йдзем праплёванай дарожкай па бульвару;
Акуркі, шалуха, паперкі пад нагамі, -
Ды ці прыкмечу іх, калі іду я з Вамі?
Праз дымчаты крышталь празрыста-цёмнай ночы
Ідушчых міма нас людзей зіяюць вочы;
У цемні к нам плывуць рубіны папяросаў,
Ліхтарні блеск адкрыў на ліпе россып росаў...
Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!