Пад родным небам (1922)/З году ў год/Старарэчышча

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А ў бары… Старарэчышча
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
Змрокі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старарэчышча.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРАРЭЧЫШЧА.

Калісь тут плыла жывая рака,
Гулялі чаўны па плыні вады, —
Цяпер тут чарот, трава-асака,
Цяпер тут пясок маўчыць ад нуды.

А рэчка адсюль зьвярнула набок,
Прабіў новы шлях вясновы імпэт;
І смутны стаіць забыты лужок,
Дубочак на ім сухі, як шкілет.

Бяз рэчкі, вады няма тут жыцьця,
Няма тут душы, маркотна да сьлёз.
Вісіць над усім труна забыцьця, —
Аджыўшае ўсё спаткне такі лёс.

1922 г.