Пад адным штандарам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пад адным штандарам
Артыкул
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: «Беларускі Шлях», 1918, № 61, 7 чэрвеня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Іменем «актывізму» пазваўся ў Польшчы кірунак палітычнай мысьлі, каторы ваюе за жывое дачыненне палякоў да палітычных падзеяў у цяперашні-ж час. Ен заклікае палякоў к будаванню Польшчы зараз-жа, ніадкладаючы гэтай працы на далей, выкарыстоўваючы тыя магчымасьці, якія істнуюць у цяперашні момэнт.

Рэялізм у палітыцэ, лёзунг, які ставіць польскіх актывістаў проці пассівістаў - староннікаў нацыянальнага максімалізму, каторым зараз-жа хацелося-б усяго, хаця гэта ўсё ні годзіцца з інтарэсамі другіх народаў і можа іх пакрыўдзіць, альбо нічога. Актывісты, ні адмаўляючыся ад ідэалоў пассівістаў, лічаць, што пачынаць можна і з меньшаго.

Ішчэ адна прыкмета актывізму (польскаго) - гэта бажанне вясьці сваю працу ў згодзе з Цэнтральнымі Дзержавамі, на іх апіраючыся.

Па сколькі ў Польшчы актывізм - з'явішчо нідаўняго часу, ён ні сказаў новаго слова. Бо раней польскіх у гэтым кірунку пайшлі літоўскія ўплывовыя партыі і, як мы бачым, раней за другіх дайшлі да пажаданых сабе скуткаў. Вынікам іх працы ёсьць ужо дзержаўная нізалежнасьць Літвы, т. зв. Малой Літвы, на якую, ідучы рэяльнымі крокамі да свае мэты, згадзіліся літоўскія палітыкі.

Актывізм даў моцны рух наперад і польскай справе, каторая да яго з'яўлення стаяла надта кепска.

Нашыя «закордонныя» браты, беларусы Віленшчыны і Горадненшчыны, знайходзячыся пад тымі самымі ўплывамі і ў тых самых жыццёвых варунках, што і літвіны, што і палякі, так сама ні асталіся чужымі актывізму.

Як паказуе знаёмства з тамтэйшым жыццём, да яго яны прышлі адначасна 3 літвінамі, калі ні раней за іх, але асабліва цяжкія акалічнасьці, створаныя вайной для Беларусі, ні давалі ім магчымасьці выступіць як значнейшая сіла і дайсьці да жаданных скуткаў.

Толькі цяпер, калі для іх адчыніліся дзьверы і ў нашу частку Беларусі, калі паволі на радзімыя мейсцы варочаюцца жыхары Вільні і Горадні і Беластоку і ўсіх сёл і гарадоў той часьці Зямлі Беларускай, для нашых братоў адчынілася магчымасьць шырокай творчай працы. I вот пытанне «што рабіць?» цяпер-жа, зараз-жа становіцца тамака на чаргу.

«Гоман», адбіваючы палітычныя думкі «тае» часьці Беларусі, так атказуе на запытаньне артыкулам Яг. X. X. у 44 нумэры:

«Да ўсіх трагедзій Беларускаго народу прылучалася цяпер новая. Гэто раздзел Беларусі на дзьве часьці лініей Берасьцейскае умовы».

Выказуючы надзею на калішні перагляд Берасьцейскай умовы, чаго з ніцярпялівасьцю чакае беларускі народ, «Гоман» гаворыць далей, што адным чаканнем ні можна агранічывацца, a трэба пры гэтым працаваць, і крэсьліць такую праграму працы для беларусаў за рубяжом, праведзенным мірнаю ўмовай.

Беларусам прыходзіцца тут, у межах акупацыі, напружаць усе свае сілы ў барацьбе с тымі, хто здаўна цікуе на згубу беларускаго народу. Нам прыходзіцца бароцца з двайным гвалтам над намі палякоў - гвалтам матэрыяльным, экономічным, і гвалтам духовым на грунце культурна-нацыянальным і рэлігійным. Дзеля нацыянальнае самаабароны мы павінны арганізоваць свае сілы на кожным грунці, a тылл болей на грунці ладжэння тымчасоваго ўпраўлення нашым краем.

Другая задача, дзеля каторай мы павінны цяпер працаваць з усіх сіл сваіх,- гэта абарона нашай захадняй граніцы ад палякоў, абарона ад польскіх апэтытаў нашае Беласточыны, Бельшчыны, Горадненшчыны. Аб гэтым мы ўжо даволі пісалі, і цяпер німа патрэбы шмат тут гаварыць.

Урэшці, ёсьць і трэйцяя задача. Там, за лініей Берасьцейскага міру, ужо пачалася творчая гасударсцьвеная работа беларускаго народу - будаванне нізалежнасьці Беларусі. Тут, з гэтаго боку гэнае лініі, дагэтуль ўсё спало, бо варункі нашаго жыцця ні давалі магчымасьці пачаць будаванне сваёй дзяржаўнасьці. I калі цяпер адкрываецца перад намі магчымасьць такой працы, хоць і на грунці нізалежнасьці так-званай «малой Літвы», дык мы ні павінны сядзець, злажыўшы рукі: памятуючы, што беларусы ў межах старой нямецкай окупацыі - гэта народ тэрыторыяльны, што яны занімаюць тут свой асобны абшар (усю Горадненшчыну і безмала ўсю Віленшчыну), мы павінны на сваёй палавіне «малой Літвы» будаваць пачатак свае ўласнае гасударсцьвеннасьці, каб у прыпадку шчасьлівай разьвязкі пытання аб перэглядзе Берасьцейскае ўмовы і злучэння ў тэй ці іншай формі ўсіх беларускіх зямель мы на гэты бок фронту былі так сама прыгатаваны да самабытнаго нізалежнаго гасударсцьвеннаго жыцця, як нашы браты-беларусы з-за фронту і нашы суседзі ў старой окупацыі Літвы.

Работа для нас ёсьць, ды яе - немала. Мы павінны толькі не губляць агульна-беларускай пуцяводнай зоркі: нізалежнасьці ўсіх Беларускіх зямель,- і раней ці пазней яна давядзе нас куды трэба».

Трэці пункт гэтай праграмы - «будаваць» на сваёй палавіне «малой Літвы» пачатак уласнае гасударсцьвеннасьці, маючы мэтай «нізалежнасьць усіх Беларускіх зямель, мы адсюль можам толькі вітаць. Там і тутака мы павінны рабіць адну работу,- будаваць сваю гасударсцьвеннасьць. Там - у «малой Літве», і тутака, пакуль што ўсё яшчэ ў «Расійской федеративной социалистической» рэспубліцэ мы павінны працаваць пад адным штандарам, на якім для ўсіх нас напісано: «Ніхай жыве Нізалежная Беларусь!»

П.