Павей, ветру, па-над ярам… (Шаўчэнка/Колас)
Выгляд
Павей, ветру, па-над ярам... Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Якуб Колас Крыніца: Кабзар — с. 177 |
Павей, ветру, па-над ярам,[1]
Ды нагані чорную хмару,
А каб дожджык пакрапіў,
Сцежкі-дарожкі заліў,
Ды каб людзі не хадзілі,
Майго сына не збудзілі,
У нядзелечку рана ды раненька
Збіралася трамаданька:
І старая і маладая,
Вялікая і малая-
Ды крыніцу вылівала,
Спавітага сына даставала.
Неслі сына перад паны,
Павялі маці ў кайданах.
Што хацелі, то й рабілі,
У труну з сынам палажылі,
Жывой з сынам пахавалі.
Кос-Арал
1848
Зноскі
[правіць]- ↑ Чарнавы накідак карандашом да паэмы Ктытароўна ў альбоме Шаўчэнка.