Ой, у полі вецер вее… (Каганец)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ой, у полі вецер вее...)
Ой, у полі вецер вее... Верш Аўтар: Карусь Каганец |
Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Oj,_u_poli_viecier_vieje.html |
Ой, у полі вецер вее,
Маё сэрца чагось млее.
Паняволі аж прыстанеш,
Сваю любу як згадаеш.
Ой, заўсёды так бывае,
Калі верна хто кахае,
Што сваею меркай мерыць:
Гляне дзеўка і то верыць,
Што не чужа яму ёна,
Хоць другому нарачона.
1 кветня 1894 г.