Няўжо я шчасце калі сустракаў…
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
«Няўжо я шчасце калі сустракаў…» Верш Аўтар: Леапольд Родзевіч Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы |
Няўжо я шчасце калі сустракаў,
Няўжо яго у будучыні бачу,
Што без развагі слёзам волю даў
І ўсё кляну жыццёвую няўдачу.
Не, я знаю, што шчасця няма.
Хоць шукаць яго будзем да смерці…
Ахутаюць зямлю холад і цьма…
Але дух Беларусі, паверце,
Будзе жыць,
Сонцам быць!
Бо было халадней і цямней,
Як гібеў ён вякі між людзей.