Перайсці да зместу

Нябесныя бегі (1931)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нябесныя бегі
Падручнік зорніцтва
Аўтар: Язэп Драздовіч
1931 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я. Драздовіч




НАБЕСНЫЯ
БЕГІ.

Планэты Сонцавай сыстэмы з іхнымі адлегласьцямі ў міліёнах кілёмэтраў ад Сонца і кругабежнымі планэтнымі гадамі ў днях і гадах зямнога часу.
1)
Планэты асяродкавага кругабежжа: Мэркуры, Венэра, Земля і Марс.
2)
Планэты акружнога кругабежжа: Юпітэр, Сатурн, Уран і Нэптун.

Я. ДРАЗДОВІЧ.



НАБеСНЫЯ БеГі.


Працу маю гэту, — афярнапрацуючым дзеля навук на добрае карыстаньне, а бацьком маім, Нарцызу, што пры жыцьці сваім любіў гутаркі а планэтах і матцы Юзэфе, ад каторай ніраз даводзілася чуць: „Вучыся і пазнай Нябесныя бегі“, — на сьветлую памятку ім, заафяроўваю.

АЎТАР.




ЗЬМЕСТ:

I. Пазаатмосфэрная бронь зямной паверхні.
II. Кружнік Сатурна.





ВІЛЬНЯ

1931 г.



Выданьне аўтара з уласнаручнымі яго лінарытамі.



ДРУКАРНЯ А. ДВОРЖЭЦА. ЗАВАЛЬНАЯ ВУЛІЦА 32.

КОЛЬКІ СЛОЎ АБ ПРЫЦЯГУ.

Кожнае тугасплочанае нябеснае целя павінна абладаць дваякага роды прыцягамі:

  1. цэнтрацяжным або стацявым (прамянюючым перак плазу паверхні), — які замыкаецца ў геоідах ды адпаведаючых ім сфэроідах; і
  2. адлегласьцява-узаемацяжным з іншымі нябеснымі целамі.

На колькі першы агранічан у сваім дзеяньні прасторам, абхапліваючы сабою адлегласьць панад паверхняй тэй ці іншай цэнтрацелай планэты не далей як на адзін радзіус апошняй, — на толькі другі безгранічан і дзеіць, як узаемацяжнасьць з іншымі нябеснымі целамі на вельмі далёкія адлегласьці, — зусім незалежна ад сувязі з першым.

Цэнтрацяжны прыцяг паходзіц ад узаемацяжнасьці адваротна распаложаных, праз цэнтр, пластоў массы.

Адлегласьцявы-ж узаемацяжны прыцяг паходзіць ад агульнамасавай вялічыні двух разрозьненных прасторамі цел, якія адно на адно дзеюць праменюючы сваею паступова напоўслабнучай праз адлегласьць, сілай ўзаемацяжкасьці, — якую можна выразіць толькі напрамкавымі кругамі, прапарціянальнымі вялічыне массы таго цела ад якога яны паходзяць, — праз падвоеваньне, наступным парадкам: радзіус першага кругу ровен дыамэтру вялічыні цела, а радзіус другога кругу ровен двум дыамэтрам і гэтак далей.

(гл. лінарыты 1, 2 і 3).

У каторым адлегласьцявым кругу сваей вялічыні нябеснае цела адно аднаго трымаець на ўзаемацяжнасьці:

Лін. 1. Цэнтрацяжная дзейнасьць зямной кулі.

Падзел цяжарацяжнасьці цэнтрацяжнага прыцягу Зямлі, або; колькі-б важыў на спружыновым безьмяну ізалірованым ад націску няўчюдах роўнага паветра, пры аднэй і тэй самай, сталай, тэмпэратуры, - адзін кілёграм (1000) над паверхняй і пад паверхняй зямлі, а зароўна і на паверхнях іншых, меншых за зямлю планэтах.

(T - Зямлі), V - Венэры, Ms - Марса, Mr - Мэркура і L - Месяца.

Пазаатмосфэрная бронь зямной паверхні

[правіць]

Пазаатмосфэрная бронь зямной паверхні.

Вялікую роль іграюць у істнаваньні нябесных цел іхныя паверхняна-цэнтрацяжныя пазаатмосфэрныя броні.

Бадай што няма ніводнага колькі небудзь ды ўплотненага нябеснага цела каторае-б ня мела гэтай цэнтрапрыцяжнай а за адно і абаронна-адкідальнай абалоні, напамінаючай сабою нешта ў родзе нявідочнатаемнічай шпанцэрнай броні. Маюць яе тугацэнтрацелыя, з тугаўплошчанымі паверхнямі, вялізныя галы, якою зьяўляецца і нашая планэта Земля. Маюць яе і тугагазавыя ды парожнацелыя, балёністыя, да якіх можна-б было залічыць і нашае сьветазорнае Сонца. Маюць яе і неправідлова акругленныя, няроўнабокія, да якіх можна аднясьці, у нашай соўнечнай планэтнай сыстэме, бальшыну планэтных папутчыкаў, лун. Маюць яе як абладаючыя так і неабладаючыя атмосфэрамі, да якіх можна было-б залічыць аж занадта багатую атмосфэрай планэту Венэру і зьбяднелую на ваду і паветра, — закрысталізаваўшую бальшыну газаў сваей атмосфэры ў ледавіковыя адклады, — нашую зямную луну, красу нашых начэй, — Месяц. Маюць яе і кругабежныя суцэльнацелыя абручавастыя кружнікі, якімі зьяўляюцца, на падзіўленьне нашым зямным астраномам-абсэрватарам абручы кружніка Сатурна. Маюць яе буйнацелыя глобы-гіганты, як планэта-вялікан Юпітэр і невялічкія, нярэдка малаакругленные планэткі-ліліпуты, якіх можна наглядаць паміж кругабегамі Марса і Юпітэра, ў кругабежным паясе так званых планэтоідаў ці астэроідаў. Маюць яе і пааддзельныя наймалейшыя міркі, якія не раз і да нас на зямлю залетаюць, як падаючыя зоркі, — мэтэоры.

Ня маюць яе толькі лёгкагазавыя скупішчы да агулам узятыя, не паасобные, а як нейкая цэласьць — раі нябесных дробных цел, укладаючых з сябе, на выгляд, нешта супольнацэлае, што мы і бачым у выглядах камэт, з іх газаватымі косамі і са скупліваючымі ў сабе цэлыя сыстэмы разрозьненных цел, галовамі.

Адкідальная бронь нашай планэты зямлі гэта ня ёсьць надземная тугапругкая паветранагазавая абалонь, — атмосфэра, каторую прынята лічыць як за шпанцэрную бронь зямлі ад камэт і мэтэораў, якая дзякуючы сваей пругкасьці, падобна рэзінаваму мячу або туга набітай

Лін. 2. Сфэроіды і геоіды цэнтрацяжнасьці зямной глобы, з паказьнікамі (а і б) найменшай (VI) і найбольшай (I) цяжарацяжнасьці. C, — паказьнік першага (1) кругу агульнамассавай, адлегласьцявай, міжпланэтарнай узаемацяжнасьці Зямлі з іншымі нябеснымі целамі.

Лін. 3 Адлегласьцевая ўзаемацяжнасьць Зямлі з Месяцам.

T, — Зямля. L — Месяц. T — L, — пункт ураўнаважаньня сіл узаемацяжнасьці Зямлі і Месяца. Земля Месяца трымаець у пятым (5), а Месяц Зямлю ў сёмым (VII) сваім адлегласьцявым кругу агульнамассавай, кулявой, сілы ўзаемацяжнасьці.

пухам падушцы - якобы здольна ня толькі натое каб драбіць і спаліваць праз церцьце, прашываючыя яе падаючыя зоркі, - мэтэоры, але і адкідываць іх прэч ад прыбліжэньня да зямной паверхі. Не, атмосфэра можыць некатарыя падаючыя з нябесных прастораў зоркі - каменьня, - толькі абязшкоджываць, але не адкідываць.

Запраўдная адкідальная бронь зямлі, - гэта не атмосфэра. Запраўдная бронь зямлі зьяўляецца броньню ня толькі для зямлі але броньню і для самой зямной атмосфэры.

Гэта бронь зямлі, хоць у суцэльнасьці свайго абыйма і замыкаець у сабе атмосфэру зямлі але сама пасабе застаецца пазаатмосфэрнай, як нешта фізычнае але безцялеснае і нязрухомае ды на шмат большае, шмат абаймісьцейшае за зрухомую і матэрыяльную атмосфэру.

Атмосфэра складаецца са сфэроідальны слаёў матэрыі з рухомаплыткіх, цякучых газаў узалежненых ад прыцягу зямной паверхні.

Пазаатмосфэрная-ж бронь зямлі складаецца таксама як быццам з нейкіх сфэроідальных слаёў але ні матэрыі а цяжарацяжнай сілы паходзячай ад зямной массы. Сфэроідальныя слоі атмосфэры могуць быьц і не прыкуты да той ці іншай мяйсцовасьці зямной паверхні і могуць на ей перамешчацца. Сфэроіды-ж пазаатмосфэрнай броні зямной, незварушны і складаюць сабою як нешта суцэльна-нераздзельнае з массаю зямлі.

Тоўшча зямной атмосфэры ўзалежнена не ад вялічыні зямной глобы а ад запасу колькасьці ўходзячых у ейны склад матэрыі газаў. Тоўшча-ж або вышыня пазаатмосфэрнай зямной броні, - цалком узалежнена ад вялічыні і формы зямной глобы, а галоўнае ад фізычнага складу цэнтру апошняй, залежна ад таго ці гэты цэнтр зьяўляецца суцэльнамассавым, ці прадстаўляець з сябе нешта ў родзе дупля, утвараючага сабой пярэрву для ўзаемацяжнасьці адваротналежных цераз цэнтр, падпаверхняных агбавых пластоў зямной массы, якія і ўтвараюць цэнтрацяжную сілу зямлі, з найбольшай цяжарацяжнасьцьцю да цэнтру зямной глобы, у найбольшым і найплатнейшым падпаверхняным геоідзе апошняй.

Пазаатмосфэрная адкідальная а за адно і сабіральная бронь, - бо ўсё што нездалелася-б быць адкінутым, мусіць беззваротна ў ёй пазастацца, - зьяўляецца броньню і для самой зямной атмосфэры якая ніколі-б нездалела-б утрымацца над паверхняю зямлі каб неразпарошыцца, неразплысьціся ў безпаветральным прасторы, па шляху бегу сваей планэты, на паверхні якой яна знаходзіцца.

Пазаатмосфэрная цэнтрацяжная а за адно і адкідлаьная абалоні зямлі, - гэта ёсьць ня што іншае як сфэроіды цэнтральна-паверхнянага стацявога прыцягу зямной кулі, ахапліваючыя сабой ня толькі найвышэйшыя слаі газаў атмосфэры, але зверх гэтага і агібаючыя кругом зямлі пазаатмосфэрай, безпаветральныя прасторы да шасьці тысяч вёрст у гору, вышынёй, над паверхняю зямлі. — Блізка што толькі-ж сама як і ад паверхні да самага цэнтру зямлі. Яна зьвязавае гэтыя безпаветральныя прасторы з паверхняю зямной массы як нешта суцэльнае неразлучнае. Разам з апошняй абертаючыя кругом зямной восі і разам неразлучна з паверхняю зямной глобы вандруючыя па міжпланэтарнаму прастору, шляхам бегу Зямлі кругом Сонца, баронючы паверхню зямную, з атмосфэрай, сваею разгоннаю сілай ад вандруючых камэт ды раёў мэтэораў, недапускаючы іх даткнуцца ня толькі самой зямной паверхні але нават самых высокіх слаёў ейнай атмосфэры. Толькі хіба тысячная доля з адкінутых мэтэораў, з самых найменшых, ды й то бліжэй да полюсаў зямлі, дзе разгон адкідальнай сілы шмат меншы чым-сь на экватары, — прашываюць гэтую бронь далетаючы да верхніх слаёй нашай атмосфэры, на которай праз церцьце аб ейныя матэрыяльныя часьцінкі распальваюцца і робюцца відочнымі для нашага зроку, у выглядзе яснабелых агнявых шрамоў, — сьледу падаючых зорак.

Лін. 4. Цэнтрацяжная дзейнасьць някругласфармовага нябеснага цела.

Лін. 5. Цэнтрацяжная дзейнасьць суцэльнацелага абручавастага кружніка:

a — агба; b — сугба; c — сфэра надпаверхнянага прыцягу агбы; d — сфэра надпаверхнянага прыцягу сугбы; e — лінія дзелючая кружнік на дзьве роўныя палавіны; f — лінія — суточняя дзелючая массу кружніка на дзьве няроўныя палавіны, — на большую — агбу і меншую — сугбу, а заадно служачая цэнтрам узаемацяжнасьці массаў агбы і сугбы. Агба дзеіць на сугбу сьціскаючы да цэнтру сасклеплеваючы, а сугба на агбу. — адваротна, — адкідаючы прэч ад цэнтру, расклеплеваючы. Пераважная-ж сіла націску, — на баку агбы; g — лінія абрубу надпаверхнянай цэнтрацяжнасьці кружніка.
Лін. 6. Раскрой сонцавага ядра: aa-gg, як абалоніста-цэнтрамассавага і d-e-f, — як абалоніста-цэнтрапарожнага, — судзячы па занадтаму збліжэньню да паверхні сонца камэты 1882 году. a — сьветачная паверхня: b — круг абрубу цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра калі-б такая была агульна поўнамассавай; c — круг збліжэньня камэты 1882 г. — нарушыўшай адкідальную свойкасьць кругу b; d — агба; e — сугба і f — дуплявая сфэра прыцягу, — агульнай тоўстамассавай абалоні цэнтрапарожнага ядра; g — цэнтрацелае ядро з высокаадлегаючай над ейнай паверхняю сьветатачывай абалоньню Сонца, калі-б апошняе небыло-б цэнтрапарожным.

I — лінія надпаверхнянай цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра.

II — лінія паверхні сьветатачывай абалоні сонца.

III — лінія — суточня ўзаемацяжнасьці агбы і сугбы тоўшчы — массавай абалоні складаючай сабою цэнтрапарожную глобу Сонца, — калі-б апошняе аказалася-б у запраўднасьці цэнтрапарожным.

IV — лінія сугбавой дуплявой паверхні.

V — лінія абрубу дуплявой сфэры прыцягу сугбы.

VI — радзіус дупля.

VII — радзіус нейтральнага, бязпрыцяжнага цэнтру дуплявога прастору.

VIII — лінія паверхні цэнтральнага ядра сонца, — калі-б апошняе аказалася-б абалоністым але не цэнтрапарожным, а падобна сатурнавым, абалоністага паходжаньня, абручам, — з суцэльнамасавым ядром Сатурна ў сваім цэнтры.

Дзякуючы сваей пазаатмосфэрнай броні, - нашая планэта на якой мы жывём, - зусім не баіцца сутычак з грознымі, нераз ужо палохаўшымі людзей, касатымі або метлавастымі камэтамі, якія ўжо нераз пагражалі зьмясьці сабой з зямлі ўсё што ёсьць на ейнай паверхні.

Дзякуючы разгонна-адкідальнай сіле сваей пазаатмосфэрнай броні, - нашая планэта земля разьбіваець наскрозь напатыканыя на сваім бегавым шляху гэтыя страшныя камэты, кішачыя цэлымі сыстэмамі дробных міркоў, - мэтэораў, зусім недаючы нам гэтага адчуць, што яна іх разьбіваець, - як гэта сталася некалькі дзесяткаў гадоў таму, пры сустрэчы зямлі з камэтай Біэля. Дзякуючы замыкальным свойскасьцям сваей пазаатмосфэрнай броні, нашая планэта - Земля не губляець, нераспарошываець па шляху свайго кругабегу абвалакаваючых ейную паверхню газаў атмосфэры.

Разьвійся на нашай планэце тоўшча атмосфэры да такой надмернасьці што шасьцітысячнавёрстная вышыня кругаземнай, надпаверхнянай, цэнтрапрыцяжнай, а заадно і адкідальнай абалоні, - аказалася-б не ўстане ў сабе атмосфэру зьмясьціць, - або прасьцей кажучы; - разрасьціся нашая атмосфэра балей як на шэсьць тысяч вёрст у гору сваей таўшчынёй, і тады-б нашая планэта - Земля аказалася-б зусім няздольнай утрымаць усю гэтую тоўшчу цалком за сабой і верхнія слаі гэтай атмосфэрнай тоўшчы павінны былі-б разсеіцца, распарошыцца, па бегавому шляху нашай плянэты, - з выглядам даўнога камэтнага хваста, плывучага па безпаветральнаму прастору, сьледам бегу за сваім ядром - планэтай.


На заканчэньне разважаньняў аб пазаатмосфэрнай броні, - варта зазначыць: сустрэнься нашая планэта з якой небудзь надта буйнай яснагаловай камэтай, - (якую магчыма што ў ненадта далёкай будучыні давядзецца нам, на прасторах нашага неба, пабачыць) - то нам як жыхарам далёкаадлеглай ад берагу мора краіны, - ніякой шкоды для нас камэта ня прычыніць, бо апрыч свайго буйна-ядравога, падобна луннаму, адлегласьцявацяжнаму ўплыву на сьціск нашага паветра ды на марскія прылівы, - нічога з горшага прычыніць для нас, жыхароў зямлі, - няздолеіць. Бо пазаатмосфэрная бронь зямлі стаіць у нашай абароне.

Кружнік Сатурна

[правіць]

КРУЖНІК САТУРНА.

"Абручы Сатурна складаюцца
з мірыад малюсенькіх цел з като-
рых кожная з іх абладаець сама-
стойным рухам".

(З астранамічных кніг праф. Мэйера).

Дзеля ясьнейшай выразнасьці ў апісах кружніка абручоў Сатурна, - знайшлася патрэба для кожнага з абручоў даць адпаведную назову. Для нутранога, найбольш шырокага, брылявастага, - Брылявік; для вонкавага, брыжавастага, - Брыжавік, а для ягонага агбавога, абадавастага брыжу, Абадніца, або проста Брыж.

Бакавыя плазавыя побачлежныя паверхні, суцэльнацелых абручоў, - бакавіцамі, а агбавыя (абадовыя) рабравыя паверхні, - абічаямі.

---

АБ СУЦЦЭЛЬНАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ У КРУЖНІКУ САТУРНА.

Кожны суцэльнацелы абруч Сатурна дзеліцца на дзьве няроўныя вялічынёй палавіны, на большую агбавую або вонкавую і меншую сугбавую або нутраную, ці інакш кажучы, - на агбу і сугбу.

Агба дзеіць на сугбу аглабліваючы, сасклеплеваючы і сьціскаючы яе да цэнтру, а сугба на агбу адкідаючы прэч ад цэнтру, а за адно і супрацьдзеючы цэнтрацяжнасьці стацявога прыцягу Сатурна, аслабляючы цэнтрацяжную сілу апошняга на некатарую пад сабой адлегласьць, роўную сваёй шырынёй, шырыні сугбы, што й можна заўважыць пад брылявіковай сугбой затрымаўшай пад сабой абшырны кружнік безпаветральнага прастору, запоўнінага матэрыяльнымі часьцінкамі, - які вядомы ў астраноміі пад назовай празарочнагазавага абруча Сатурна.

Лін. 7. Планэта Сатурн з кружніком сваіх абручоў. (Выгляд з полюса). Кружкі з літ. Т абазначаюць вялічыню нашай планэты зямлі ў параўнаньні - з вялічынёй планэты Сатурна.

Лін. 8. Кружнік абручоў Сатурна, - плазам і перак у раскроі.

a - глоба самога Сатурна. b - круг падкружніковага прастору між празарочнагазавым кружніком і Экватар'яльнай паерхняй Сатурна, - цалком узалежненага ад цэнтрацяжнасьці апошняга. c - круг празарочнагазавага кружніка напоўзалежнага ад сугбавога прыцягу Брылявіка. d - круг сугбавой часьці Брылявіка, - сугба. e - круг агбавой часьці Брылявіка, - агба. f - круг розстані між Брылявіком і Брыжавіком (прамежутак Кассіні.). g - сугба Брылявіка. h - агба Брыжавіка. j - абадавы круг Брыжавіка, - брыж або абадніца. k - сфэра цэнтрацяжнасьці Брыжавіка і брыжу. l - пазасфэрныя міжпланэтарныя прасторы.

I - лінія паверхні Сатурна.

II - лінія знейтралізованых прыцягаў між Сатурнам і Брылявіком.

III - лінія хаостычнай паверхні сугбавога рабра Брылявіка і кругабегу разрозьненнацелых, раявых абручоў.

IV - лінія - суточная ўзаемацяжнасьці сугбы з агбой Брылявіка.

V - лінія абічаявой паверхні агбы Брылявіка.

VI - лінія сугбавога рабра Брыжавіка.

VII - лінія абрубу цэнтрацяжнасьці Сатурна.

VIII - лінія - суточня ўзаемацяжнасьць сугбы з агбой Брылявіка.

IX - лінія магчымай розстані між Брыжавіком і брыжом.

X - лінія абічаявой паверхні брыжу.

XI - лінія абрубу цэнтрацяжнасьці брыжу і Брыжавіка.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Папярэчны раскрой суцэльнацелых абручоў Сатурна, па радзіўсу, павінен мець выгляд адвеснараспаложаных, адзін над адным, двух няроўнай вялічыні кліноў: ніжэйшы тупаканчаты, — Брылявік, а вышэйшы да нізу востраканчаты, — Брыжавік, і абодва ў гору шырэйшыя (таўсьцейшыя) а ў ніз вузейшыя (цянейшыя).

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Прычынай розніцы ў формах тоўшчы паасобных суцэльнацелых абручоў, — зьяўляецца некатарая часткавая ўзалежненасьць іхных плазавых паверхняў, — бакавіц, ад прамянёў цэнтрацяжнасьці: верхняга, Брыжавіка, ад цэнтру ў сугба-агбавой суточні, — Брылявіка, — а ніжэйшага, Брылявіка, ад цэнтру глобы самога Сатурна.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брылявік знаходзіцца ў поўнай згоднасьці з сваім корпусам і напрамкам сваіх бакавых, плазавых паверхняў, — са стацявымі праменямі экватэр'яльнага цэнтрацяжнага прыцягу Сатурна, — на цяжарацяжных сфэроідах меншпалавіннай сілы тэй цяжарацяжнасьці якая істнуець на паверхні апошняга, невыходзячы сваею агбой па за абруб сфэры замыкаючай у сабе разам з Брылявіком і падбрылявіковымі скупішчамі, — пазаатмосфэрную цэнтрацяжную абалонь Сатурна, служачую для апошняга як незварушнасуцэльнае з массаю ягонай, — разгонна-адкідальная шпанцэрная бронь.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брыжавік-жа знаходзіцца па-за сатурнавай цэнтрацяжнай шпанцэрнай абалоняй, — базыруючыся раўнавагай свайго корпуса на Брылявіку, у поўнай згоднасьці напрамкам сваіх бакавых паверхняў са стацявымі праменямі цэнтрацяжнага прыцягу не самога Сатурна а Брылявіка, у поўнай незалежнасьці ад безпасрэдняга цэнтрацяжнага прыцягу сатурнавай паверхні.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Вонкавы абруч Сатурна, — Брыжавік, знаходзючыся па над паверхняю сфэр дзейнасьці цэнтрацяжнай пазаатмосфэрна-шпанцэрнай абалоні Сатурна і будучы праз гэта зусім унезалежненым ад безпасрэдняга паверхняна-стацявога прыцягу апошняга, — базыруецца сваею раўнавагай праз узаемацяжнасьць не на Сатурне а на распаложаным пад ім, меншым па акружнасьці, асяродкавым або нутраным суцэльнацелым абручу, — Брылявіку, зьмешчаецца напоўзамкнутым у агбавую абічаявую цэнтрацяжную пазаатмосфэрную абалонь апошняга, блізка што на такіх-жа самых устоях як і Брылявік адносна глобы Сатурна, за вылукай адменнасьці свайго абертальна-кругабежнага руху.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брыжавік павінен мець свой уласны, мала ўзалежнены ад цэнтру, абертальны рух кругабегу, з даволі значнаю розніцай ад руху самога Сатурна і закутага ў пазаатмосфэрную абалонь цэнтрацяжнасьці апошняга, — Брылявіка. Розьніца між рухам Брыжавіка а Брылявіком, павінна залежыць ад шырыні ці вышыні, розстані (прамежутку) між імі. <span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі радзіус агбавога рабра Брылявіка карацей за радзіус сугбавога рабра Брыжавіка на толькі суткі на Брыжавіку павінны быць даўжэйшымі як на Брылявіку.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Розніца-ж між даўгатой сутак на Брылявіку і сутак на самым Сатурне, — павінна залежыць ад такіх-жа самых прычын як між Брыжавіком і Брылявіком, — калі ў запраўднасьці суцэльнацелыя абады як Брыжавіка так і Брылявіка прадстаўляюць сабою ня што іншае як астаткі зацьвярдзелых і паступова звузеўшых экватар’яльных палос кары і паверхняў, — быўшага калісь агромнісьцейшага але балёністага і неаднакратна зсідаўшага ў суцэльнамассавае ядро, — глобы Сатурна:

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Шэсьць аснаўных устояў раўнавагі кружніка:

  1. правідловая, кромка-моцная і роўналінейная, сасклепленнасьць суцэльнацеласьці абручоў;
  2. напоўнезалежная ад ядравога, стацявога прыцягу, — адлегласьць кружніка;
  3. супрацьцяжная свойскасьць сугбавых робраў адносна цэнтру;
  4. узаемацяжнасьць у паасобных суцэльнацелых абручах сугбаў з вогбамі, а бакавіц з бакавіцамі;
  5. агульнамассава-адлегласьцявая ўзаемацяжнасьць паасобных суцэльнацелых абручоў, — вонкавага з асяродным а асяроднага з вонкавым, — распаложаным пазаабрубам цэнтрацяжнасьці Сатурна;
  6. кругабежны разгон і экватар'яльная цэнтрабежнасьць.




АБ РАЗРОЗЬНЕННАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ У КРУЖНІКУ САТУРНА.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Што да істнаваньня ў кружніку Сатурна кругабежных раёў разрозьненнацелых абручоў, як аськялёпкаў сьцягнутых або сорваных цэнтрацяжнасьцьцю Сатурна з ташчэючых час ад часу плазоў або бакавіц суцэльнацелага Брылявіка, а цэнтрацяжнасьцьцю Брылявіка, — з бакавіц суцэльнацэлага Брыжавіка, — то можам з пэўнасьцьцю цьвярдзіць, што такоўскія ня толькі тое што могуць істнаваць а напэўна што істнуюць пад сугбавымі рабрамі суцэльнацелых абручоў, як прыдаткавыя да іх, у хаостычным стане, разрозьненнацелыя, з апераджаючым рухам бегу, кругабежныя раі, папаўняючыя сабой нарастаньне сугбавых, рабравых, паверхняў суцэльнацелых абручоў, пад цэнтрацяжным уплывам якіх, яны змушаны знаходзіцца.

{{АРЦ|Лін. 9. Куды-б зваліўся кінутый камень з агбавога рабра Брылявіка на паверхню глобы Сатурна, цэлючы стоць: з пункту a, праз пункт b, у пункт, з такім разгонам шпаркасьці каб у працягу аднэй гадзіны часу, роўнай 1/10 сатурнавых сутак, пасьпеў зваліцца ў намечаны пункт.

Лін. 10. Дзе-б апынуўся кінутый камень з агбавога рабра Брылявіка на паверхню глобы Сатурна, цэлючы з пункту a, праз пункт b, у пункт c, з такім разгонам шпаркасьці каб у працягу 2 гадзіннага часу пасьпеў даляцець да намечанага пункту на паверхні Сатурна (c).

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Так што, на колькі суцэльнацелыя абручы ў сваіх тоўшчах плазамі ташчэюць, цянеюць, на толькі сваімі нарастаючымі сугбавымі рабрамі шырэюць, нарастаючы коштам разрозьненнацелых абручоў, або праўдзівей кажучы, — ападамі сваіх-жа ўласных ташчэючых бакоў, з каторых і ўтварыліся разрозьненнацелыя абручы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Шпаркасьць кругабежнага руху кругом Сатурна, такога разрозьненнацелага раявога абруча, — павінна быць, апераджаючая, на шмат шпарчэйшая за шпаркасьць кругабежнага руху сугбавога рабра суцэльнацэлага абруча, — пад якім разрозненнацелы абруч змушаны знахадзіцца. Бо кожная пааддзельная цела зьмясьціўшыся з большага кругабегу ў меншы крубег, — напрыклад: — ськінуты камень з агбавой абічаі пад сугбавое рабро брылявіка (гл. лінарыт), — мусіць валючыся захаваць свой першапачаткавы разгон кругабежнай шпаркасьці, пераносючы яго за сабой з большага кругу ў меншы і рабіць свой кругабежны рух у кругу меншым, — (з карацейшай лініяй бегу) — з такой-жа шпаркасьцьцю як ён рабіў яго па шмат даўжэйшай лініі, ў кругу большым.



АБ МАГЧЫМАСЬЦІ ЖЫЦЬЦЯ НА СУЦЭЛЬНАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ КРУЖНІКА САТУРНА.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Найапшырнейшыя з паверхняў суцэльнацелых абручоў у кружніку Сатурна, — гэта плазы або бакавіцы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Год на гэтых бакавіцах роўны году на самой планэце Сатурне, каля трыццаці нашых зямных гадоў, (дакладна 29 гадоў і 167 дзён), каторы там, на бакавіцах кружніка, дзеліцца на дзьве няроўных палавіны: на большую, ценявую або начную і на меншую, асьветленную сонцам, — або дзённую.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Поры году на бакавіцах кружніка складаюцца адносна соўнечнага сьвету як быццам ня з году, з зімы, вясны, лета і восені, а з нязьмерна даўгога дня, ды яшчэ даўжэйшай начы, бо Сонца ў часы раўнадзёньня, пераходзячы сваім асьветленьнем з аднэй бакавіцы на другую, на шмат часу затрымліваець сваё праменьне сьвету на агбавых абічаях, каторыя шмат шырэйшыя за сугбавыя робры абручоў, якія і наводзяць сабою цень на абедзьве побач лежныя пад сабой бакавіцы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Лета на бакавіцах, калі-б не браць пад увагу дзесяцігадзінны абег накіднога ценю ад кулі Сатурна, ды перамешчаваньня на небе Сонца і сатурнавых лун, — можна было-б назваць яго ня летам (разам з канцом вясны і пачаткам восені, канечна) а спрасным, страшэнна даўгім, больш ад дзесятка нашых гадоў, — днём. А зіму, яшчэ даўжэйшую за дзень-лета, не зімой а спрасной ноччу, каторая там адбываецца з працягам больш пятнаццаці гадоў нашых. А праз гэта, хоць будзь кружнік у шмат разоў таўсьцей за такі якім ён ёсьць і пераважывай сваім бакавічным прыцягам, прыцяг самога Сатурна так, каб усё на ім магло трымацца стоць, перак паверхні, а не сукосам у бок Сатурна, — усё-ж-такі на бакавіцах кружніка ніякае нармальнае жыцьцё, без анабіозу замерзаньня, не магчыма, бо ўсё тое што ў працягу доўгатрывалага дня-лета было-б абагрэтым і вырашчаным, тое ў працягу яшчэ даўжэйшай ночы- зімы павінна-б было заскалець ад холаду.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Аднак-жа незважаючы на тое, што там дзеіцца на бакавіцах кружніка, мы можам з пэўнасьцьцю сказаць:

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">А ўсё-ж-ткі ёсьць мяйсцы на кружніку Сатурна, дзе нятолькі можыць а нават павінна існаваць нармальнае жыцьцё, шмат чым падобнае да нашага зямнога. Дзе можа заўсёды, нармальна, трымацца ў жыдкім выглядзе вада і з цёплым умяркаваным паветрам атмосфэра. Дзе лучы хоць на выгляд і невялічкага але востра-яркага сьветам сонца могуць у працягу пяцігадзіннага дня абаграваць паверхню мяйсцоў аж на шмат дагадней як у нас, у падпалярна-умяркованых краінах зямлі, бо ноч там каротка, ня больш пяці гадзін, таксама як і дзень, — а сонца днём там сьвеціць, ад усходу аж да захаду незьменяючы свайго колеру, яснасерабрыстым сьветам, так як у нас у летку, паўднём, з пад зэніту, калі выгляд сонца ў шмат разоў зьменшаецца а сіла ягонага сьвету, наадварот, у некалькі разоў збальшаецца.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Агбавыя, абічаявыя або рабравыя паверхні абручоў Сатурна як Брылявіка так і Брыжавіка а з ім за адно і надбрыжавіковай абічаі брыжу або Абадніцы, — можна з пэўнасьцьцю лічыць за зусім сфармованыя паверхні, якія могуць быць зусім здатнымі для разьвіцьця на іх жыцьця, — якія могуць мець ня толькі свае ўласныя, адпавядаючыя прыродным умовам атмосфэры, але флёру ды й фауну.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Плошчы гэтых паверхняў павінны сабоў прадстаўляць як-бы вузкавата- паясавастую выкрайку экватар’яльнай паверхні агромністай глобы, у два разы сваім радзіусам большай за сучасную глобу Сатурна.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">А атмосфэра і вада на гэтых паверхнях павінна прымацца не паводле гарызантальнай роўні плазу самой гесідальнай паверхні, якая пабудована ў поўнай згоднасьці са сфэроідамі круглаты самога Сатурна, а паводле малакружных сфэрсідаў агбавой паверхні самога-ж суцэльнацелага абруча. Так што вада на такой, самай найраўнейшай, паверхні, не ў стане раўнамерна разьліўшыся трымацца, каб не сплываць з ейных краёў на экватэр’яльны ейны асяродак і не ўтвараць на ім уздоўжную выпуклую паласу вадастою, напамінаючага сабой шырокі, плазкаваты дашчаны аполак, паложаны ў ніз плазам а ў гору выпуклым гарбылём. Усе воды, ад дажджоў, руччы і рэкі, на абічаявых паверхнях, як-бы апошнія небылі роўны, — змушаны цячы з краёў на асяродак і затрымлівацца там зусім непатрабуючы для сябе лагчыны.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Перамешчэньне вады там, праз выпар, — хмарамі, з аднэй бакавіцы на другую, цераз абічаю, адбываецца пэріодычна, пасьля кожнага раўнадзёньня. Калі на аднэй з бакавіц, абшарашэўшай крышталамі вады, канчаецца ноч-зіма, і распачынаецца весна або дзень-лета, то, выйшаўшая са свайго крышталічнага стану вада, пад уплывам сонечнага цепла і зьмены тэмпэратуры ад накіднага ценю Сатурна, — выпарываецца ў туман і хмары, якія ўзьняўшыся на абічаю, дзе прыцяг паверхні ў шмат разоў сільнейшы як на бакавіцах, — згушчаюцца ў праліўныя дажджы, а вада ад гэтых дажджоў дзякуючы свойскасьцям паверхні, — сьцекаець руччамі і рэчкамі на асяродак апошняй. Скупляючыся там у цэлыя водныя палосы і ланцугі азёр, дзе пад уплывам, тасама, зьмен тэмпэратуры (дзённай і начной), — выпарываецца, узьнімаючыся туманам у хмары, якія, у сваю чаргу, апынуўшыся над пропасьцьцю з не асьветленнай сонцам, зімуючай бакавіцай, спускаюцца па апошняй і аседаюць на яе ў скрышталізованым выглядзе як шэраш або сьнег, каб у наступную вясну дня-лета раскрышталізаваўшыся ўзной праз дождж вярнуцца на асяродак абічаявой паверхні ў свае ніколі незамерзаючыя вазёры.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі могуць быць даўгія гэтыя палосы абічаявых паверхняў, — можна судзіць па вымеру іхных радзіусаў, — зробленаму астраномам Струве.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Радзіус абічаі брылявіка мае 119500, а радзіус абічаі брыжу аж 138400 кілёмэтраў.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі шырока паласа абічаявой паверхні таго ці іншага суцэльнацелага абруча ў кружніку Сатурна, — пакуль што яшчэ на пэўнае мы ня ведаем, бо ні аднаму з астраномаў-абсэрватараў яшчэ дасьледзіць не давялося і акуратных памераў яе мы ня маем.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">У адных тоўшча кружніка Сатурна паказана каля шэсьцісот кілёмэтраў, у другіх каля чатырыста, каля дзьвесьця, а ў іншых каля паўтараста і нават менш сотні кілёмэтраў. Аднак-жа як не былі-б вузкія палосы абічаявых паверхняў суцэльнацелых абручоў у кружніку Сатурна, — а існаваньне на іх жыцьця шмат чым падобнага да нашага зямнога, — балей чым магчыма.



Выясьненьне

[правіць]

Выясьненьне.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">„Застаецца нявыясьнены факт, чаму ў часе раўнадзёньня на Сатурне, калі асьветленьне сонцам кружніка пераходзіць з нізу на верх ці наадварот і абодва акрайцы кружніка выступаючыя пабапал планэты становяцца відочнымі неадначасна, адзін акраіц відаць а другі не“.

(З кнігі Чэмбэрса: „Соўнечная сыстэма“).


<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Таўшчыня аддзельных кругавых часьцей суцэльнацелых абручоў Сатурна не аднолькавая.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Агбавое рабро Брылявіка таўсьцей за сугбавое на цэлую чверць. Агбавое-ж рабро Брыжавіка таўсьцей за сугбавое аж у два разы. Так што, абедзьве стараны абручавога кружніка ўтвараюць сабою плазавыя паверхні, напамінаючыя сабой дзьве склееныя між сабой днамі пласкаватыя талеркі, з выступаючымі брыжамі, каторыя пры надта сукосных лучах сонечнага сьвету кідаюць на асяродак ад сябе цень, так што, калі Сонца будзе сьвяціць сукосна з права, то плазы правага акрайца кружніка будуць у цяні а левыя супроцьлежнага акрайца, — сьветлымі. А калі з лева, то наадварот, — левы акраіц ценявым а правы сьветлым. А калі ні з лева ні з права а проста, ад нас, то асьветленным акрайцам акажыцца далейшы а бліжэйшы ў цяні.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Гл. лінарыт 11: aa — сьвет сонца, bc — адкідныя цені, d — цень на сукоснаадвернутых ад сьвету бакавіцах нявідочнага акрайца.


Лін. 11

Параўнаўчая вялічыня планэт асяродкавага кругабежжа.
Земля, Венэра, Марс, Мэркуры і Месяц.

Параўнаўчая вялічыня планэт акружнога кругабежжа.
Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, у параўнаньні з вялічынёй планэты Зямлі (у нізе, пад знакам з крыжакам).

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.